Мурал у дворыку на Карла Маркса,11. Крыніца: Старонка Леаніда Шчаглова ў Instagram
У дворыку на Маркса, 11 напярэдадні Дня горада адкрылі мурал. Ён складаецца з 12 арак, а ў іх адлюстраваны сюжэты, прысвечаныя гісторыі Гродна і паляванню. Плошча мурала — больш за 430 кв.м.
Адкрыццё прымеркавалі да Дня горада, якое будуць адзначаць 9 верасня. Ініцыятар стварэння мурала — уласнік прыватнай галерэі халоднай зброі «Арсенал» і былы шматгадовы дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Анатоль Грышук. Аўтар мурала — гродзенскі мастак Уладзімір Качан.
Чытайце таксама: Халодная зброя, рыцарскія даспехі і сямейныя рэліквіі. Былы дырэктар мясакамбіната адкрыў у Гродне галерэю-музей
За прыклад былі выкарыстаны гравюры старажытных майстроў. Да іх дадалі віды горада. На выявах можна ўбачыць пажарную каланчу, вуліцу Замкавую, а таксама аленя святога Губерта. Стары замак выявілі ў сучасным выглядзе, а таксама так, як ён выглядаў на гравюры Цюнта.
«Гэтую ідэю мы прыдумалі разам з маімі сябрамі, сярод якіх былі творчыя асобы. Спачатку былі думкі паклікаць дзяцей і размаляваць сцяну графіці, але потым вырашылі зрабіць па-іншаму», — сказаў Анатоль Грышук «Вячэрнему Гродна».
Паводле словаў Грышука, са сродкамі на стварэнне мурала дамаглі яго сябры. Сярод іх не толькі гродзенцы. Маўляў, ніхто не адмовіўся паўдзельнічаць у праекце, а «двое пакрыўдзіліся, што ім не прапанавалі».
Побач са сцяной высадзяць кветкі і кустарнікі. На клумбе ўсталявалі металічную скульптуру аленя, якую Грышуку падаравалі на 50-годдзе. Таксама ёсць скульптуры каваля, які куе меч і чалядніка, які разагравае ачаг.
У 2022 годзе да Дня горада адкрылі мурал вышынёй у дзевяць паверхаў. Яго намалявалі на сцяне дома № 29 на бульвары Ленінскага камсамолу. Там таксама выявілі гістарычны сюжэт.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…