Цэнтр дапамогі "Анастасіc". Фота: vk.com/anastasis_sosnovka
Мясцовы дабрачынны фонд «Анастасіс» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд. Ён валодае стацыянарам у Слонімскім раёне, у якім дапамагаюць змагацца з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Пасяджэнне аб ліквідацыі мясцовага дабрачыннага фонду пройдзе 22 верасня. Суддзя — Юрый Карэцкі. Ісцец — Клімаш Алег Пятровіч.
«Цэнтр рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў «Анастасіс» працуе ў вёсцы Сасноўка Слонімскага раёна за 37 км ад горада. Пад патрэбы фонду ў 2011 годзе Слонімскі райвыканкам перадаў будынак былога інтэрната.
«Анастасіс» — гэта падраздзяленне мясцовага дабрачыннага фонду «Праабражэнне». Яго стварылі ў 2010 годзе па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага, намесніка Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Таксама ёсць прадстаўніцтва «Цэнтр дапамогі людзям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю «Анастасіс Сталіца».
У 2022 годзе фонд «Анастасіс» не праводзіў мерапрыемствы. Грошай на рахунак таксама не паступала.
У Сасноўцы пастаянна пражываюць і добраахвотна праходзяць праграму аднаўлення да 18 чалавек.
Праца цэнтра заснавана на 12-крокавай праграме Ананімных Алкаголікаў. Чалавек можа выкарыстоўваць праграму як інструмент для свайго далейшага выздараўлення.
Сацыяльная адаптацыя складаецца з двух этапаў. Чалавек сам выбірае тэрмін знаходжання. Ёсць опцыі «ад 30 дзён да трох месяцаў (асноўны этап)» і «да аднаго года і больш (пасля заканчэння асноўнага этапу)».
Па тэлефоне журналісту Hrodna.life, які прадставіўся кліентам, паведамілі, што ліквідацыі не плануецца і цэнтр будзе працаваць.
Чытайце таксама: Тусоўкі на «Маставой» — усё? Чытайце, што там забаранілі рабіць вечарам
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…