Сеткавае кафэ Shaw-Books адкрылі новую кропку на Кірава, 15. У меню — традыцыйна шаўрма і блінцы з 16 начыннямі.

Гэта ўжо дзевятая кропка сеткі кафэ ў Гродне. Раней на гэтым месцы быў MC Doner, а да яго — вядомая піцэрыя «Піца&Кава».

Зараз інтэр'ер цалкам памянялі. Заказы гатуюць у фармаце адкрытай кухні. Для дзяцей абсталяваны дзіцячы куток. У афармленні выкарысталі газеты з розных краін.

У кафэ прапануюць традыцыйнае для гэтай сеткі меню — 10 відаў шаурмы, нагетсы, бульбу фры, кактэйлі, цыбульныя кольцы, сырныя палачкі, ланч-боксы, каву, гарбату і халодныя напоі.

Блінцы сталі навінкай для сеткі, якую вырашылі паспрабаваць менавіта на гэтым пункце, піша NewGrodno. Іх гатуюць з вяндлінай, салямі, з курачкай грыль, крабавымі палачкамі - усё з рознымі варыянтамі дадаткаў. Салодкія — са згушчонкам і шакаладам. Кошт — ад 5,1 да 6,5 рублёў.

Час працы — 11:00—23:00. Ёсць дастаўка. Заказ можна аформіць на сайце сеткі або па тэлефоне +375 (29) 855−22−88.

Скидку обещают, если забирать заказ самовывозом. Скидка в 5% на все меню ждет, если отметить @shawarma_grodno в Instagram. Скидка в 10% на шаурму и блины будет действовать в новой точке весь сентябрь.

Чытайце таксама: Паглядзець, як пражаць каву і пакаштаваць выпечку з печы: на Найдуса адкрылі кафэ ў амерыканскім стылі