Вывад з Беларусі групы «Вагнер» і заканчэнне міграцыйнага шантажу — гэта дзве асноўныя ўмовы, якія павінна выканаць Беларусь, каб спынілася яе ізаляцыя. Так сказаў у эфіры TVP Info намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік. Калі рэжым Лукашэнкі пойдзе на саступкі, Польшча будзе нават гатова адкрыць частку закрытых раней пунктаў пропуску на мяжы.
— Сустрэча міністраў замежных спраў [Польшчы, Літвы і Латвіі - Hrodna.life] паказала, што ў пытанні мяжы з Беларуссю мы будзем дзейнічаць разам і адзінадумна. Незалежна да таго, ці будзе інцыдэнт на мяжы польскай, латвійскай ці літоўска-расійскай, будзем рэагаваць гэтаксама, як нашыя суседзі ці сябры, — сказаў Мацей Вонсік у эфіры.
Намеснік міністра выказаў спадзяванне, што такія наступствы прымусяць рэжым Лукашэнкі злагодзіцца не толькі ў пытанні міграцыйнай палітыкі, але і наогул у дэманстрацыі сілы. Перадусім, як ён удакладніў, гаворка ідзе пра вывад з Беларусі вагнераўцаў.
Вонсік сцвярджае, што Лукашэнка павінен пайсці на саступкі не толькі дзеля суседзяў, але і дзеля ўласных інтарэсаў.
— Гэта людзі [вагнераўцы — Hrodna.life], дасведчаныя ў баях, забойствах. Калі ім не спадабаецца, то армія беларуская настолькі слабая, што яны могуць паехаць у Мінск, як паехалі ў Маскву.
Каб пазбавіцца ізаляцыі, Беларусь павінна таксама супрацоўнічаць у пытаннях міграцыйнай палітыкі. Вонсік разумее, што Лукашэнку гэта павінна быць нейкім чынам карысна. «Можа быць мы адкрыем частку закрытых зараз пунктаў пропуску [на мяжы], — дэклараваў Вонсік. — Але калі супрацоўніцтва не будзе, то суседнія краіны закрыюць усе дарожныя і чыгуначныя пункты пропуску і Беларусь будзе фактычна адрэзаная ад Еўропы».
Раней умовай для адкрыцця мяжы з Беларуссю лічылася вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута. Пункт пропуска «Баброўнікі» («Бераставіца» з беларускага боку) быў закрыты палякамі ў аднабаковым парадку ў лютым 2023 года менавіта як адказ на прысуд 8 гадоў калоніі для Анджэя Пачобута.
З 18 жніўня 2023 года Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумскас» («Лоша» ў Беларусі) і «Цвярачус» («Відзы»). Прычынамі называлі пагрозы з-за прысутнасці ПВК «Вагнер» у Беларусі і барацьбу з кантрабандай. Транспартны паток тады вырашылі перанакіраваць на кантрольна-прапускны пункт «Мядзінінінкай». У гэтым пункце ёсць сістэма рэнтгенаўскага кантролю, у той час як у «Цвярачус» і «Шумскас» яе няма.
На мяжы з Польшчай для пасажырскага транспарту і легкавых аўтамабіляў працуе толькі пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст»). «Баброўнікі» закрытыя з 10 лютага 2023 года, «Брузгі» — з лістапада 2021 пасля спробы мігрантаў нелегальна прарвацца праз мяжу. Пасля закрыцця польскіх пунктаў многія, асабліва жыхары Гродна, пачалі ездзіць у Польшчу праз «Прывалку».
На мяжы з Латвіяй пакуль працуюць абодва пункты пропуску — «Грыгароўшчына» і «Урбаны».
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…