У Гродне адкрылі шоўрум дзіцячай мэблі і драўляных цацак BELKA STORE. Крама размяшаецца на цокальным паверсе будынка па адрасе Савецкіх пагранічнікаў, 17.

Шоўрум дзіцячай мэблі з масіва адкрылі ў Гродне
У шоўруме Belka Store. Крыніца: Старонка Instagram шоўрума

Брэнд Belka Baby Store з’явіўся ў верасні 2020 года. Гэта сямейны брэнд драўлянай мэблі і экалагічных забавак для дзяцей. Яго стварылі сям’я гродзенцаў Ганна і Дзмітрый Бялко.

Што прадаюць у BELKA STORE

У BELKA STORE можна знайсці дзіцячую мэблю з масіва дрэва: перадусім, крэслы і сталы. Таксама ёсць драўляныя цацкі, грызункі для немаўлятаў і гульнявыя драўляныя трэнажоры. Усе вырабы ручной працы.

У шоўруме можна ўбачыць прыклады вырабаў, набыць нешта, а таксама аформіць заказ.

Як працуе шоўрум

Пн: 11:00 — 15:00

Аўт: 12:30 — 17:30

Ср: выхадны, па папярэднім запісе

Чц: 12:30 — 17:30

Пт: 11:00 — 15:00

Сб-Нд: выхадныя дні, па папярэднім запісе

Крама знаходзіцца ў гістарычным будынку

Будынак 1931 года на Савецкіх пагранічнікаў, 17 адрэстаўравалі ў 2022 годзе. Праз год яго выставілі на продаж. Яго меркавалі здаваць пад офісы, рэстаран ці кафэ.

Будынак размяшчаецца недалёка ад былога басейна «Лазурны». Ён збудаваны ў стылі эклектыкі з элементамі канструктывізму.