BORDERLINE FEST VOL. 2. Скрыншот youtube-канала "Na razie bez nazwy"
У Беластоку збіралі грошы для дапамогі мігрантам на польска-беларускай мяжы. Для гэтага правялі дабрачынны панк-фестываль BORDERLINE FEST VOL. 2. Ён прайшоў 26 жніўня, на ім выступілі гурты з Польшчы, Ірландыі і Вялікабрытаніі.
«На польска-беларускай мяжы працягваецца гуманітарны крызіс. Пра яго можна забыцца, таму што асноўныя СМІ ўжо даўно вырашылі, што гэтая тэма — не клікбэйт. 8 жніўня споўнілася два гады (!) з моманту, калі польскі ўрад узяў у пастку некалькі дзясяткаў у Заснажы Гурном», — напісалі арганізатары. Яны маюць на ўвазе адзін з самых драматычных момантаў мігранцкага крызісу, калі ўцекачы затрымаліся паміж дзвюма межамі: беларускія памежнікі не дазвалялі ім вярнуцца, а польскія — не пускалі ў Польшчу.
З таго моманту сітуацыя на мяжы не палепшылася. Мігранты штодня спрабуюць трапіць на тэрыторыю ЕС, нягледзячы на тое, што польскі ўрад пабудаваў плот уздоўж мяжы і перадыслакаваў да мяжы мноства жаўнераў.
«А людзям, якія знаходзяцца ў дарозе, пастаянна патрэбная дапамога, каб дабрацца да месца прызначэння. Не выклікаючы пачуцця віны і не выстаўляючы сябе стомленымі актывістамі - праўда ў тым, што дзясяткі людзей кожны дзень ходзяць па лясах, каб аказаць першую дапамогу. Для гэтага ім патрэбныя заплечнікі, спальныя мяшкі, адзенне, ежа, сувязь і г.д», - напісалі арганізатары. Менавіта на такія выдаткі пойдуць сродкі, сабраныя на канцэрце.
Квіток каштаваў 90 злотых папярэдне і 105 — у дзень канцэрту ($ 21−25). Выступілі польскія панкі SCHIZMA, JAD, JAVVS, 𝕿𝖍𝖊 𝕯𝖆𝖒𝕹𝖆𝖙𝖎𝖔𝖓, Orphanage Named Earth, ірландскі праект Meryl Streek і Axegrinder з Вялікабрытаніі. Палічыць колькасць людзей на мерапрыемстве было складана з-за цякучкі. У Facebook амаль 200 чалавек адзначылі, што наведалі канцэрт.
Арганізатары прапаноўвалі нават купіць білет, не наведваючы мерапрыемства: «Тым самым вы дапаможаце справе і дапаможаце людзям дасягнуць сваёй мэты». Таксама на ўваходзе ўсталявалі «банку салідарнасці», якую можна было папоўніць. Яшчэ можна было купіць мерч супольнасці і музычных гуртоў.
Прымаць ці не мігрантаў, якія перасякаюць мяжу па-за пунктамі пропуску, — спрэчнае пытанне ў польскім грамадстве. Кіруючая партыя PiS і іншыя правыя сілы лічаць, што пускаць мігрантаў у Польшчу ні ў якім разе нельга. Левыя партыі і актывісты лічаць, што правы чалавека важнейшыя — і бежанцаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі трэба прыняць. Пытанне плота на мяжы з Беларуссю настолькі палітызаванае, што кіроўная партыя нават прапанавалі правесці на гэтую тэму рэферэндум адначасова з парламенцкімі выбарамі, прызначанымі на 15 кастрычніка 2023 года.
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурса Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…