Навіны

У Гродне будуюць аддзяленне неадкладнай дапамогі пры кардыяцэнтры. Што яшчэ чакае медыцыну вобласці

У Гродна пачалі ўзводзіць прыбудову — аддзяленне неадкладнай дапамогі ў Гродзенскім клінічным кардыёлагічным цэнтры. Яно будзе абслугоўваць усю Гродзенскую вобласць. А восенню 2023 года пройдзе экспертызу праект новай гарадской бальніцы.

У новым аддзяленні кардыяцэнтра збіраюцца размясціць магнітна-рэзанансны тамограф, кампутарны тамограф, ангіёграф і шокавую аперацыйную для комплекснай дапамогі ў самых цяжкіх і крытычных сітуацыях. Пра гэта расказаў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік для «БелТА».

Акрамя таго, ужо ў кастрычніку-лістападзе 2023 года пройдзе экспертызу праект будаўніцтва новай бальніцы на праспекце Янкі Купалы. Яе жадаюць пабудаваць замест другой бальніцы. Тая не адпавядае сучасным патрабаванням, і не будзе ім адпавядаць нават пасля рэканструкцыі, прыйшло да высновы кіраўніцтва вобласці. Да таго ж такім чынам атрымаецца не абмяжоўваць аб’ём медыцынскай дапамогі і не ствараць цяжкасцяў для медперсаналу праз рэканструкцыю. Калі новая бальніца будзе гатова, туды проста перавядуць увесь персанал.

Якія яшчэ медустановы мадэрнізуюць

У бліжэйшы час у Гродне збіраюцца пачаць актыўную працу па рэканструкцыі супрацьсухотнага дыспансера. Праект адкарэктаваны, на яго рэалізацыю ўжо вылучылі фінансаванне. Працягваюцца працы на будаўніцтве абласнога анкадыспансера і ў хірургічным корпусе ўніверсітэцкай клінікі.

Таксама ў Гродзенскай вобласці праводзяць маштабны рамонт і мадэрнізацыю дзясяткаў фельчарска-акушэрскіх пунктаў. У той ці іншай ступені рамонтныя працы і пераабсталяванні ідуць у кожным раённым шпіталі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025