У Instagram вырабніка адзення Conte акторка Саша Борціч, чыё дзяцінства прайшло ў Гродне, рэкламавала джынсы брэнда. Допіс з’явіўся 16 жніўня, а праз суткі знік. Яго атакавалі прапагандысты.
Пост пратрымаўся менш, чым суткі. У акаўнце Борціч інфармацыі пра супрацоўніцтва таксама няма, піша «Наша Ніва».
Магчыма, прычынай знікнення рэкламы сталі нападкі на яе прапагандыстаў. Яны ўспомнілі, што ў 2020 годзе Саша Борціч падтрымала пікет гродзенцаў на Савецкай плошчы, а пасля і беларусія пратэсты. Тады акторка з беларускімі каранямі, якая жыве і здымаецца ў Расіі, нават выходзіла на пікет да беларускай амбасады ў Маскве. Пазней яна выказалася супраць вайны ва Украіне.
«Вы каго падтрымліваеце? Ці забылі ў якой краіне бізнэс у вас?»? — напісала ў каментарах да паста карыстальніца, падпісаная ў профіле як Таццяна Сідаровіч. Яе акаунт закрыты, але ў апісанні размешчаны спасылкі на Telegram-канал з праўладнай і прарасійскай прапагандай «Белоруска „топит“» і чат «Заходи на Ябатькинг». Інфармацыя пра пост пайшла і па Telegram-каналах іншых праўладных актывістаў.
Да нядаўняга часу тварам брэнду Conte была беларуская мадэль, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2008», удзельніца міжнароднага конкурсу «Міс Свету» Вольга Хіжынкова. У 2020 годзе яна таксама падтрымала пратэсты і была арыштаваная агулам на 42 сутак.
Чытайце таксама: Актриса Саша Бортич: Беларусы — очень терпеливый народ, но когда он нарисовал 80%, они такие: «Чувак, нет»