Навіны

Хутка здадуць найбуйнейшы будаўнічы аб’ект у Гродзенскай вобласці: гэта школа-гігант у Грандзічах

У новай школе ў Грандзічах, на вуліцы Віктара Глухава, 16, толькі ў адну змену будзе навучацца больш за 1000 дзяцей. Працаваць у ёй будзе больш за 120 настаўнікаў. Школа № 42 — найбуйнейшы будаўнічы аб’ект Гродзенскай вобласці. Яе адкрыюць 1 верасня 2023 года. Фотаздымкі з будаўнічай пляцоўкі, дзе ўжо амаль усё гатова, апублікаваў «Вячэрні Гродна».

Школа № 42 у Грандзічах. Крыніца: vgr.by

Школу пабудавалі паводле тыповага праекту. Яна прэтэндуе на званне адной з найбуйнейшых у краіне. Тэрыторыю новай школы можна абысці па перыметры за 15 хвілін. Да школы можна падысці па пешаходных сцежках без патрэбы перасякаць праезжую частку з аўтамабілямі.

Побач з уваходам арганізавалі паркоўку, дзе бацькі на аўтамабілях змогух высаджваць і забіраць дзяцей. Каб гэта было аператыўна, на высадку і пасадку будзе не больш за дзве хвіліны. Калі трэба правесці дзіцяці ў клас — не больш за 10 хвілін.

На тэрыторыі школы ёсць стадыён са штучным пакрыццём, хакейная каробка і пляцоўка для валейболу і баскетболу. Побач са школай ёсць гарадок з дарожнымі знакамі, дзе дзеці будуць вывучаць правілы дарожнага руху. Побач размяшчаецца пляцоўка з арэлямі і турнікамі.

У школе будзе 18 першых класаў

У школе № 42 будуць навучацца каля 500 першакласнікаў - 18 класаў. Агулам у школе будзе 44 класы, а ў адну змену на навучанне будуць хадзіць больш за 1000 дзяцей.

Дырэктарам новай школы будзе Аліна Жук. Раней яна працавала намеснікам дырэктара гімназіі № 10. У школе будзе сучасны харчблок на 340 месцаў у сталовай і 22 месцы ў буфеце.

Чатырохпавярховы будынак з басейнам

У школе № 42 будуць чатыры паверхі, басейн на 300 кв.м., спартыўная зала для заняткаў і спаборніцтваў. Таксама будзе лінгафонны кабінет з праекцыйнай і гукавой тэхнікай.

Чытайце таксама: Парк з фортам, школа з басейнам і шматпавярховыя стаянкі. Што будзе ў наступных кварталах мікрараёна Грандзічы

Школу планавалі адкрыць летась — але не хапіла грошай

Школу № 42 планавалі адкрыць у жніўні 2022 года, але ў траўні таго ж года паведамілі, што будаўніцтва скончаць не раней за 31 снежня 2022 года. У канцы снежня 2022 года тагачасны старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў адкрыць школу ў верасні 2023 года. Прычынай затрымак называлі недахоп сродкаў.

Чытайце таксама: Каранік распавёў, калі ў Гродне адкрыюць новую школу, паліклініку і Азёрскую шашу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024