Навіны

Кляшчы пакусалі больш за 1500 чалавек у Гродне і раёне за два месяцы лета

У перыяд са студзеня па ліпень 2023 года 2296 чалавек у Гродне і ў Гродзенскім раёне ўкусілі кляшчы. Гэта на 23% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. Найбольш кляшчоў прысмакталася ў чэрвені-ліпені - каля 1500. Статыстыку паведаміў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Клешч. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: 72.ru

Гэта лічба толькі тых, хто звярнуўся па медычную дапамогу пасля ўкусу кляшча. Многія, пазбавіўшыся кляшча, не звяртаюцца да лекараў, а самі прафілактычна прапіваюць курс антыбіётыкаў. Таму сапраўдныя лічбы пацярпелых ад кляшчоў могуць быць большымі.

Укус — не адзіны шлях: як яшчэ можна заразіцца энцэфалітам

У пачатку чэрвеня 2023 года ў Гродне амаль ва ўсіх лясах на ўскрайку горада знайшлі кляшчоў. Лясы ў васьмі з 14 сельсаветаў Гродзенскага раёна эпідэміёлагі палічылі тэрыторыямі рызыкі. На той момант па медычную дапамогу з пачатку года звярнуліся 497 чалавек.

У жніўні і верасні чакаецца чарговы пік актыўнасці іксодавых кляшчоў. У гэты перыяд людзі наведваюць лясы, каб збіраць грыбы. Захварэць на кляшчовы энцэфаліт можна не толькі праз укус насякомага. Падчапіць хваробу можна, напрыклад, выпіўшы сырога некіпячонага малака.

Не толькі кляшчы, але і ласіная крывасоска

«Сярод тых, хто захварэў на кляшчавы энцыфаліт, гэта ўсе, хто не прайшоў вакцынацыю, а на лайм барэліоз — гэта людзі, якія не звярнуліся сваечасова альбо ўвогуле не звярнуліся па медычную дапамогу ў арганізацыі аховы здароўя, — расказала „Гродна Плюс“ энтамолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская. — Акрамя кляшчоў мы будзем назіраць актыўнасць яшчэ і насякомых-крывасмокаў. Разнастайныя віды камароў, мух-крывасмокаў, пачынае актыўнасць сваю і ласіная крывасоска, укусы якой таксама балючыя».

Чытайце таксама: Парэчча, Гожа, Квасоўка. Дзе яшчэ ў Гродзенскім раёне часцей за ўсё кусаюць кляшчы

Як абараніцца ад кляшчоў

Знаходзячыся на прыродзе, трэба:

  • максімальна прыкрываць цела, апранаць светлае адзенне (на ім лепш бачныя кляшчы) з доўгімі рукавамі і капюшонам, штаны запраўляць у шкарпэткі;
  • кожныя дзве гадзіны (а можна і часцей) правяраць сябе і тых, хто з вамі, на кляшчоў. Асабліва ўважліва трэба аглядаць шыю, падпахі, пахвінную вобласць, вушныя ракавіны — у гэтых месцах скура асабліва далікатная і тонкая, кляшчы часцей за ўсё прысмоктваюцца там. Варта правяраць таксама жывёл і букеты з лясных і палявых кветак;
  • выкарыстоўваць інсекта-акарыцыдные сродкі. Не забывайце чытаць інструкцыю.

Не варта ўжываць сырое казінае малако і прадукты з яго (тварог, сыр, смятану), якія не прайшлі тэрмічнай апрацоўкі.

Што рабіць, калі ўжо ўкусілі

Як выдаліць кляшча:

  • Ніткай. Завяжыце яе вузлом, як мага бліжэй да хабатка. Закручваючы канцы ніткі кругавымі рухамі, выміце кляшча, паволі падцягваючы яго ўверх. Нельга цягнуць рэзка, каб не адарваць хабаток — ён будзе запаляцца.
  • Пінцэтам. Кляшча захапіце як мага бліжэй да хабатка і акуратна выцягніце, круцячы вакол сваёй восі ў зручны бок. Звычайна кляшча можна дастаць цалкам праз пару абаротаў. Выдзіраць, зноў жа, нельга.

Нельга выкарыстоўваць алей і тлустыя крэмы, якія закаркоўваюць дыхальныя адтуліны кляшча. Так можна справакаваць дадатковы выкід узбуджальнікаў хвароб у кроў.

Пасля здабывання кляшча апрацуйце скуру настойкай ёду або спіртам. У першыя 72 гадзіны варта звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта (педыятра) або інфекцыяніста, які прызначыць прафілактычнае лячэнне супраць клешчавых інфекцый і прызначыць назіранне. Гэта максімальны тэрмін, у які хіміяпрафілактыка дасягне максімальнага эфекту.

Эфектыўнымі метадамі зніжэння колькасці кляшчоў застаюцца супрацьклешчавыя апрацоўкі тэрыторый, санітарныя высечкі, выдаленне сухастою і ламачча, прарэджванне хмызняку, кашэнне і знішчэнне бытавых сметнікаў. Апрацоўка дзесяці сотак прысядзібнага ўчастка каштуе каля 25 рублёў. Паслугу аказваюць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024