Для гандлю ў парку Жылібера вырабяць і ўсталююць мабільны гандлёвы павільён. Ён будзе называцца «Всегда охотА». Верагодна, гэта чарговая кулінарыя Гродзенскага мясакамбіната. Там будуць прадаваць кандытарскія вырабы і не толькі.

UPD 29 жніўня. Павільён закупляюць паўторна. Цяпер мясакамбінат гатовы за яго аддаць 250 000 рублёў.

Заказчык — Гродзенскі мясакамбінат, які шукае выканаўцу на сайце дзяржзакупак. За гэта ён гатовы заплаціць 150 000 рублёў з уласных сродкаў.

Павільён будзе даўжынёй у 15,7 м, шырынёй у 9,25 м і вышынёй — 4,15 м. Яго каркас будзе металічным з антыкаразійным пакрыццём і пажара-ахоўным. Дах, знешнія сцены і аздабленне — панэль «Сэндвіч». На павільёне будзе падсвятленне.

Таксама яго аснасцяць кандыцыянерам і бойлерам.

Павільён у парку Жылібера. Фота з сайта дзяржзакупак
Павільён у парку Жылібера. Фота з сайта дзяржзакупак

Чытайце таксама: «Гродзенскі мясакамбінат» хоча трапіць у трэнды TikTok. На прасоўванне выдаткуюць 37 000 рублёў