На прасоўванне брэнда “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” ў TikTok выдаткуюць 37 000 рублёў. Уладальнік агратурыстычнага комплексу – “Гродзенскі мясакамбінат” – цяпер шукае фірму, якая будзе здымаць відэа і сачыць за трэндамі. Столькі ж выдаткуюць на прасоўванне ў іншых сацыяльных сетках.

Весці прасоўванне будуць з 1 ліпеня 2023 года па 31 чэрвеня 2024 года. Для гэтага фірма-пераможца павінна вылучыць персанальнага мэнэджара з вопытам не менш за шэсць месяцаў у сферы і вопытам вядзення не менш двух суполак у TikTok з колькасцю падпісчыкаў ад 50 000.

Супрацоўнік павінен генераваць ідэі, арганізоўваць здымкі, здымаць, мантаваць і публікаваць кантэнт. У планах – здымаць не менш за сем ролікаў на тыдзень хронаметражам 15-20 секунд. Таксама ён павінен штодня адказваць на каментары, узгадняючы адказы з заказчыкам. Штомесяц трэба даваць статыстыку па прыросце падпісчыкаў, праглядах, лайках і паказчыках эфектыўнасці. Таксама трэба сачыць за трэндамі. Вядучаму акаўнта будзе даступны рэкламны бюджэт на прасоўванне – 10 000 рублёў на год.

“Гродзенскі мясакамбінат” пойдзе і ў Instagram

Яшчэ 37 000 рублёў выдаткуюць на прасоўванне ў Instagram. У планах – 15 планавых публікацый у месяц і 10 тэрміновых пастоў па просьбе заказчыка, чатыры фота- і відэаздымкі. Таксама трэба адказваць на паведамленні і каментары карыстальнікаў, праводзіць конкурсы і запускаць таргетаваць рэкламу ў Instagram.

Рэкламны бюджэт – 10 000 у год. У планах — прырост 250 “жывых” удзельнікаў з Беларусі ў месяц. Штомесячны ахоп мэтавай аўдыторыі ў Instagram павінен быць не менш за 30 000 чалавек.

Цяпер у “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” няма акаўнта ў TikTok. Акаўнт ёсць у “Гродзенскага мясакамбіната”: там публікуюць беларускія рэцэпты для 3700 падпісчыкаў. У Instagram у “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” – 18 000 падпісчыкаў. Столькі ж – у “Гродзенскага мясакамбіната”.

За дрэнную працу і падман – не заплацяць

Заказчык просіць унікальны кантэнт, gif-анімацыю інфаграфіку, ілюстрацыі і сітуацыйных кантэнт, адпаведны пазіцыянаванню брэнда. Усе пасты будуць узгадняць з “Гродзенскім мясакамбінатам”. Калі ў пасце ёсць памылкі, за іх не заплацяць. Таксама не аплацяць платнае прасоўванне за месяц, калі выканаўца выкарыстаў забароненыя спосабы — маслайкінг, масфаловінг, оферы (закупка падпісчыкаў).

Чытайце таксама:

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы