Асуджаных «азотаўцаў» 11 жніўня ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. У Беларусі пачалі штрафаваць экскурсаводаў - у тым ліку, у Лідскім замку. 13 жніўня затрыманы ксёндз Антоній Адамовіч, пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 7 па 13 жніўня.
Суд Гродзенскага раёна 7 жніўня пачаў і скончыў разглядаць крымінальную справу супраць 55-гадовага Аляксандра Бірэты з Верцялішак, паведаміла «Гарадзенская вясна». Суддзя Віталь Сініла прысудзіў абвінавачанаму два гады калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады.
Мужчыну абвінавачвалі па чатырох артыкулах:
Таксама Бірэта, паводле інфармацыі «Гарадзенскай правы», павінен будзе заплаціць былой супрацоўніцы АМАП Марыі Мазуркевіч (цяпер яна старэйшая інспектарка ў АУС) маральную кампенсацыю 1000 рублёў. Мазуркевіч хацела атрымаць удвая больш.
Здымкі пачаліся каля месяца таму. У пачатку новага навучальнага года плануецца прэм’ерны кінапаказ, паведаміла «Гродзенская праўда».
Фільм рыхтуецца на пляцоўцы студэнцкага медыяцэнтра пры кафедры журналістыкі. Здымаюць яго ў рамках «міждысцыплінарнага навукова-даследчага праекта» пад назвай «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі». Ініцыятар праекта — пракуратура вобласці.
— Асноўная мэта нашага праекта — максімальна ўцягнуць студэнцкую моладзь у тэму генацыду беларускага народа. Але зрабіць гэта трэба такім чынам, каб рабяты праз сябе, сваё сэрца прапусцілі тыя сапраўды страшныя падзеі, якія адбыліся на нашай зямлі. [ … ] У рамках рэалізацыі праекта мы ўжо папрацавалі са студэнтамі-юрыстамі, гісторыкамі, а цяпер пачалі сумесную дзейнасць з журналістамі [ … ], — распавёў намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат.
Гэта Пагерыло Андрэй Уладзіміравіч, Шэлест Сяргей Сяргеевіч, Жураўко Уладзімір Іванавіч, Цераневіч Валянцін Валянцінавіч з Гродна, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Таксама спіс папоўнілі:
Фонд знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда з 26 чэрвеня.
Арганізацыя працавала ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна з 2005 года. Фонд садзейнічаў захаванню Крэўскага замка, праводзіў летнікі і культурныя мерапрыемствы ў Крэве, археалагічнае вывучэнне гістарычнага цэнтра Крэва.
Са слоў сілавікоў, супрацоўніц чакае адміністрацыйны пратакол і ІЧУ. Таксама яны паведамілі, што на іх у сілавыя структуры паскардзіліся іх «свядомыя» калегі.
Канстанцін — жыхар Астраўца, працаваў таксістам у Мінску. Яго прысудзілі да 2,5 гадоў калоніі за каментар у інтэрнэце па арт.130 КК (распальванне варожасці або варажнечы). У чэрвені палітвязень выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Вясна».
У Беларусі пачалі штрафаваць экскурсаводаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць з парушэннем новых патрабаванняў. Так, кожны экскурсавод і гід-перакладчык павінен мець акрэдытацыю і працаваць па маршруце і па тэксце, узгодненаму адпаведнай камісіяй.
Першых парушальнікаў «ловяць» пакуль на буйных аб’ектах — Брэсцкая крэпасць, Нясвіжскі і Мірскі замкі, паведамляе racyja.com.
У 6-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе новыя прызначэнні. Камандзіра часткі палкоўніка Аляксандра Лаўрэнава перавялі на пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе «Гродна Плюс».
Абавязкі камандуючага 6-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ўскладзены на Руслана Главацкага.
Пра гэта два гады прасіла актывістка Вольга Бондарава.
На вайсковых могілках у Гродне ёсць пахаванні польскіх, нямецкіх і расійскіх жаўнераў. Польскія адносяцца да савецка-польскай вайны, іншыя да Першай сусветнай. Таксама на могілках пастаўлены помнік рэпрэсаваным польскім афіцэрам з памятнай шыльдай, аднак цяпер шыльду знялі, прыкрыўшы гэтае месца вянком, паведамляе «Свабода».
У лісце жонцы Вользе Івашынай ён папрасіў даслаць яму ружанец. «Сонейка мае, калі атрымаецца, дашлі мне, калі ласка, ружанец (так, паноўна патрэбна гэта зрабіць) для малітваў. Яго можна будзе ўкласьці ў речевую посылку або ў бандероль. След высьвятліць, ці можна мне дасылаць сюды рэлігійную літаратуру. Файна было б мець Біблію, укладзеную нашай, матчынай моваю. <…>».
Гэта ўжо чацвёрты раз, калі Дзяніс яго просіць даслаць яму ружанец. «Куды падзеліся папярэднія, ня ведаем, бо, пэўна, сказаць тое ён ня можа. <…> І Біблію мы Дзянісу таксама перадавалі. Баяцца дэманы Слова Божага, ня йначай 🙂», — напісала яго жонка Вольга. Яна лічыць гэта парушэнне свабоды веравызнання.
Таксама Дзяніс аформіў падпіску на дзяржаўныя газеты і часопісы.
Папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве» — пра неабходнасць беларусаў інфармаваць улады аб сваіх замежных дакументах — уступілі ў сілу з 11 ліпеня. МУС выпусціла інструкцыю аб тым, як менавіта гэта трэба рабіць. Яна тычыцца як грамадзян, якія пастаянна жывуць у Беларусі, так і тых, хто жыве за мяжой.
Дзейсны міністр спорта Сяргей Кавальчук можа ў хуткім часе страціць пасаду. Яго месца зойме Юрый Караеў. «Чакаем, што будзе новы міністр. Рыхтуемся да Караева», «Што Караеў будзе, то чулі. Ну, а што? Палкоўніка на генерала памяняем, можа сфера рване наперад», — такія паведамленні журналісты атрымалі ад чыноўнікаў сярэдняга звяна, якія ўзначальваюць арганізацыі, падпарадкаваныя Мінспорту.
Новая ініцыятыва «Вольныя» дапамагае былым палітвязням, якія ўжо выйшлі на волю. Гэта могуць быць і тыя палітвязні, хто цалкам адбыў свой тэрмін, і тыя, што атрымалі «хатнюю хімію», хто з’ехаў з Беларусі і хто застаўся. Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца чалавек геаграфічна, яму дапамогуць вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Падтрымку аказваюць анлайн. Адным з экспертаў ініцыятывы стаў былы палітвязень з Гродна Зміцер Фурманаў.
Польшча плануе размясціць на мяжы з Беларуссю 10 тыс. вайскоўцаў. Акрамя гэтага, там разглядаюць пытанне аб закрыцці ўсіх пунктаў пропуска на мяжы Польшчы і Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Башчак.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…