Дзейсны міністр спорта Сяргей Кавальчук можа ў хуткім часе страціць пасаду. Яго месца зойме Юрый Караеў, піша «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы сярод чыноўнікаў у галіне спорту.

«Чакаем, што будзе новы міністр. Рыхтуемся да Караева», «Што Караеў будзе, то чулі. Ну, а што? Палкоўніка на генерала памяняем, можа сфера рване наперад», — такія паведамленні журналісты атрымалі ад чыноўнікаў сярэдняга звяна, якія ўзначальваюць арганізацыі, падпарадкаваныя Мінспорту.

Гульні СНД могуць стаць завяршэннем кар’еры міністра Сяргея Кавальчука, былога начальніка ў структуры Службы аховы Лукашэнкі, палкоўніка, мяркуюць яны.

Пасаду міністра Кавальчук займае з 2018 года. Ён цвёрда падтрымліваў рэпрэсіі і ганенні ў спорце.

Яго меркаваны заступнік, Юрый Караеў - былы кіраўнік МУС, з лістапада 2020-га — памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці. Міністрам унутраных спраў ён стаў менш за год да таго — 11 чэрвеня 2019 года. Да гэтага генерал-маёр Караеў працаваў намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі. Стаўшы памочнім прэзідэнта, ён працягнуў узначальваць Федэрацыю кікбоксінгу і тайскага боксу.

Чытайце таксама: «Празаходні», аматар веласіпедаў і «сябар» журналістаў. Чым запомніўся Мечыслаў Гой у Гродне