Момант затрымання. Скрыншот з канала сілавікоў
Сілавікі затрымалі трэнера і адміністратарку, якія працуюць у гродзенскім футбольным клубе «Нёман». Іх абвінавацілі ў падпісках на «экстрэмісцкія» каналы. Аб затрыманні паведаміў адзін з каналаў сілавікоў.
Затрыманы трэнер — Дзмітрый Бельскі. Ён працуе ў футбольнай спартовай школе (СДЮШАР) «Нёмана». Выпускнік факультэта фізкультуры ГрДУ мае трэнерскую ліцэнзію UEFA. Яго па відэа апазнала «Наша Ніва».
Судзячы па відэа, Бельскага затрымалі ў лесапарку Пышкі, побач са спартовай школай, дзе ён працуе.
Затрыманая адміністратарка — Юлія Арлашына. Яна таксама працуе ў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе «Нёмана».
На відэа затрыманыя распавялі, што раней з імі правялі сход кіраўнікі з нагоды падпісак на экстрэмісцкія каналы.
Яны пад подпіс былі азнаёмленыя з заканадаўствам у сферы распаўсюджвання «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Раней сілавікі затрымалі спартовага дырэктара «Нёмана», былога футбаліста клуба Дзмітрыя Кавалёнка — таксама за падпіскі на «экстрэмісцкія» сацсеткі. Для яго затрыманне скончылася звальненнем з клуба.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…