Экс-гульца ФК «Нёман і яго спартыўнага дырэктара Дзмітрыя Кавалёнка затрымаў гродзенскі АМАП. Сілавікі сцвярджаюць, што ён удзельнічаў у незаконных маршах і распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы.

Мужчына ў відэа паведаміў, што яго затрымалі за падпіскі на экстрэмісцкія сацсеткі.

Паводле версіі сілавікоў, на яго паскардзіліся самі футбалісты — за тое, што ён навязваў ім «недарэчныя экстрэмісцкія ідэі».

У канале выклалі яго перапіску з адным актывістам.

UPD. Спартыўны дырэктар «Нёмана» Дзмітрый Кавалёнак ужо на волі, паведамілі праўладныя Telegram-каналы 29 чэрвеня.

Чытайце таксама: «Я закахаўся ў Гродна і ў каманду з першай хвіліны». Дзмітрый Кавалёнак завяршыў кар’еру