Навіны

Пракуратуру хвалююць палёты на дронах: яна патрабуе ўзмацніць кантроль за паветранай прасторай

Генеральная пракуратура Беларусі запатрабавала ад Дэпартамента па авіяцыі ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем паветранай прасторы. Прычына — у Беларусі стала больш парушэнняў пры палётах на дронах і звышлёгкіх самалётах.

Дрон. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: gblogs.cisco.com

Паводле стану на 1 жніўня 2023 года Дэпартамент па авіяцыі зарэгістраваў 195 паведамленняў пра такія парушэнні. У 2022 годзе парушэнняў было 126.

Прычына ў няведанні і ігнараванні

Асноўныя прычыны парушэнняў - няведанне або ігнараванне ўладальнікамі лятальных апаратаў заканадаўства і патрабаванняў па выкананні палётаў.

За парушэнне можна атрымаць штраф ад 370 да 1850 рублёў паводле арт. 18.35 КаАП.

Адбылася катастрофа і загінулі людзі

«Бескантрольнае выкарыстанне вышэйпералічаных лятальных апаратаў [звышлёгкіх самалётаў і беспілотнікаў - Hrodna.life] прадстаўляе пагрозу для бяспечнага функцыявання паветранага транспарту, грамадскай бяспекі», — сказалі ў Генеральнай пракуратуры.

Паводле пракуратуры неправамерныя палёты адбываліся ў месцах масавага збору людзей, над прамысловымі і іншымі аб’ектамі. Таксама адбываліся наўмысныя палёты з пасажырамі на незарэгістраваных паветраных судах. У адным выпадку ў выніку грубага парушэння тэхнікі пілатавання адбылася катастрофа лёгкаматорнага самалёта. Экіпаж загінуў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025