У Гродне на аўкцыён выставілі будынак на вуліцы Шчорса, 9. Яму плануюць надаць грамадска-дзелавое прызначэнне. Гэта значыць, там могуць з’явіцца офісы альбо крамы, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.
Аўкцыён адбудзецца 31 жніўня 2023 года. Першапачатковая цана будынка 1946 года пабудовы 146,5 тыс. рублёў.
У будынку знаходзіцца аўтамайстэрня
Пабудова размяшчаецца праз дарогу ад былых казармаў на Шчорса, 2 і Шчорса, 4, якія зараз перабудоўваюць пад"клубныя дамы". У будынку плошчай 260 кв.м. знаходзіцца аўтамайстэрня, якая займае крыху менш за палову ўсяго памяшкання. Дамова арэнды скончыцца ў 2025 годзе. Астатняя частка будынка не занятая.
Трэба захаваць асаблівасці будынка
Падчас рамонту будучы ўладальнік павінен будзе захаваць параметры будынка, а таксама яго канструктыўныя, архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці і элементы. Адрамантаваць і здаць будынак трэба не пазней, чым праз тры гады ад моманту заключэння дамовы.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць прыватны дом побач з цэнтрам. Яго канфіскавалі за даўгі