Навіны

У Лідзе затрымалі ксяндза. За што і дзе ён зараз — невядома

У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску. Гэта адбылося 19 ліпеня 2023 года, паведаміў Telegram-канал «Хрысціянская візія». Прычына затрымання і месца знаходжання святара невядомыя.

Ксёндз Андрэй Зноска. Крыніца: catholic.by

Андрэй Зноска — пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў лідскім мікрараёне «Маладзёжны». Акрамя гэтага, ён кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і эксперт у кананічным праве. У парафіі Божай Міласэрнасці Зноска служыць з 2012 года.

Некалькі дзён раней аштрафавалі ксяндза з Навагрудка

Ксяндза Юрыя Жагарына з Навагрудка 17 ліпеня аштрафавалі ў судзе Навагрудскага раёна паводле ч. 2. арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025