У судах Гродзенскай вобласці 21 ліпеня пройдзе як мінімум сем працэсаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Людзей судзяць паводле арт.19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Каго судзяць:

  • Байгот Пётр Пятровіч — суд Ленінскага раёна Гродна,
  • Карніенка Надзея Сяргееўна — суд Ленінскага раёна Гродна,
  • Нядбайлік Віктар Віктаравіч — суд Ленінскага раёна Гродна,
  • Савіцкі Васіль Сяргеевіч — суд Ленінскага раёна Гродна,
  • Мажарова Таццяна Аляксандраўна — суд Ленінскага раёна Гродна,
  • Русіловіч Яўген Дзмітрыевіч — суд Воранаўскага раёна,
  • Жыдовіч Сяргей Уладзіміравіч — суд Воранаўскага раёна.

З раскладу судоў відаць, што на некаторыя працэсы адводзяць па 10−20 хвілін.

Вядома пра прыкладна дзесяць затрыманняў у вобласці за апошні месяц за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Репост і падпіскі становяцца падставай звярнуць увагу на чалавека, прааналізаваць яго фота і каментары і ў выніку могуць прывесці да ўзбуджэння крымінальнай справы.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост