Ксяндза Юрыя з Наваградка 17 ліпеня аштрафавалі ў судзе Навагрудскага раёна паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Пра гэта напісала мясцовае выданне «Новае жыццё».

Юрый у 2021 годзе паставіў лайк і размясціў рэпост інфармацыйнай прадукцыі з крыніцы, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчыну аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў). Таксама канфіскавалі яго тэлефон.

Аштрафаваны — ксёндз Юрый Жагарын, паведамляе праўладны Telegram-канал «Гродненские сливы». Раней яны размясцілі ў канале скрыншот старонкі ксяндза ў Facebook. З яе можна было даведацца, што ксёндз зрэпосціў публікацыю «Радыё Свабода» ў 2016 годзе. Адміністратары канала паведамілі, што гэта — падстава для пераследу і перадалі дадзеныя ў мясцовы РАУС.

Скрыншот старонкі Юрыя Жагарына
Скрыншот старонкі Юрыя Жагарына. Скрыншот праўладнага Telegram-канала

Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў