У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску. Гэта адбылося 19 ліпеня 2023 года, паведаміў Telegram-канал “Хрысціянская візія”. Прычына затрымання і месца знаходжання святара невядомыя. 

У Лідзе затрымалі ксяндза. За што і дзе ён зараз - невядома
Ксёндз Андрэй Зноска. Крыніца: catholic.by

Андрэй Зноска – пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў лідскім мікрараёне “Маладзёжны”. Акрамя гэтага, ён кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і эксперт у кананічным праве. У парафіі Божай Міласэрнасці Зноска служыць з 2012 года. 

Некалькі дзён раней аштрафавалі ксяндза з Навагрудка

Ксяндза Юрыя Жагарына з Навагрудка 17 ліпеня аштрафавалі ў судзе Навагрудскага раёна паводле ч. 2. арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў