Навіны

Аўтамабілі, якіх яшчэ ніхто не бачыў, аўтаквесты і 800 падарункаў. З’явілася поўная праграма фэста «Лакацыя»

Ужо ў суботу, 22 ліпеня, у Гродне пройдзе найбуйнейшы аўтафестываль Беларусі «Лакацыя». Выстава больш за 200 аўтамабіляў з чатырох краін і шоу-праграма пройдуць на дзвюх пляцоўках ТРК Triniti. На ніжні ўзровень уваход будзе вольны, на верхні - спатрэбіцца квіток.

Асноўная праграма пачынаецца пасля 13.00, каб на ўваходзе не з’яўлялася вялікіх чэргаў, піша «АвтоГродно». маштабных мадэляў з усёй Беларусі і топавых электрамабіляў з Кітая, зона RC-дрыфту, RC-Трофі, трайкаў, манаколес. Можна будзе навучыцца ездзіць на моноколесах і дрифтовых трайках. Будзе музычная праграма і фудкорт.

Праграма автафэсту

8:00 — уезд удзельнікаў;
11:00 — уваход для гледачоў;
з 11:00 — пачатак працы выставы калекцыйных мадэляў унутры ТРК Triniti;
12:30 — пачатак працы сцэны фестывалю;
12:50 — запрашэнне прадстаўнікоў аўтаклубаў на сцэну;
з 13:00 — пачатак замераў сярод аўтамабіляў удзельнікаў на самы гучны выхлап (бацькоў просяць не падводзіць дзяцей да гучных аўтамабіляў);
13:00 — выхад медыя-персон фестывалю на сцэну;
13:30 — прэм’еры фестывалю — гэтыя аўтамабілі яшчэ ніхто не бачыў! Месца: каля сцэны;
13:45 — уручэнне падарункаў ля сцэны;
14:00 — стантрайдынг (тэрыторыя Burnout);
14:20 — Burnout — група 1 — (закрытая тэрыторыя на краі паркоўкі);
15:00 — конкурс на самую гучную аўтамабільную сістэму ля сцэны фестывалю;
15: 40 — уручэнне падарункаў ля сцэны;
16: 00 — фінал конкурсу на самы гучны выхлап ля сцэны фестывалю;
16:40 — уручэнне падарункаў ля сцэны;
17:00 — стантрайдынг (тэрыторыя Burnout);
17:20 — Burnout — група 2 — (закрытая тэрыторыя на краі паркоўкі);
18:00 — выезд топ-16 да сцэны і ўзнагароджанне ўдзельнікаў;
20:00 — конкурс прыгажосці на сцэне фестывалю — «Міс Лакацыя» 2023;
20:30 — уручэнне асноўных падарункаў ля сцэны;
21:00 — выступ музычнага гурта;
22:00 — канец музычнай часткі;
22:30 — фінальныя словы вядоўцаў. Пачатак раз’езду ўдзельнікаў. Закрыццё фестывалю.

* У праграме магчымы змены

Карта фестывалю «Лакацыя». Крыніца: autogrodno.by
Размяшчэнне фестывалю. Крыніца: autogrodno.by

Квэсты і 800 падарункаў

У 12:30 і 14:30 каля ўвахода на фестываль раздадуць 800 карт для ўдзелу ў квэсты. Кожнаму ўладальніку такой карты трэба будзе прайсці 9 з 11 заданняў у партнёраў «Лакацыі». Напрыклад, праехаць на радыёкіраванай мадэлі, сабраць аўтамабільны набор прылад, скруціць шматскладовы дыск ад аўтамабіля, падабраць ключы да замка запальвання і гэтак далей. Прайшоўшы ўсе заданні, удзельнік зможа выбраць для сябе падарунак.

Сярод падарункаў такія:

  • пауэр-банкі і флэшкарты ад «Лідскага»,
  • заплечнікі, спецабсталяванне і гадзіннік Makita,
  • спартыўныя бутэлькі, сумкі на пояс, сонечныя акуляры ад АВТО1,
  • шоперы, ланч-боксы ад «Аграаўтазапчасткі»,
  • кепкі і кружкі ад разборкі «Палаткова»,
  • мяшкі для абутку ад «Альфорт»,
  • паззлы і скарбонкі ад «АўтаГруп»,
  • вялікія ланч-боксы ад «Аўтакаміс1».

Пасля 13:00 на сцэне фестывалю разыграюць электрасамакат і маштабную мадэль GEELY ад кампаніі «Альфорт».

Пасля 20:00 на сцэне фестывалю разыграюць асноўныя падарункі:

  • iPhone 14 ад YouTube-праекта «РУЛИМ».
  • Сертыфікат на 1000 рублёў на пакупку ровара ад «Гроднааўтасервіс».
  • Набор для турыста ад аўтаразборкі «Палаткова».
  • Шрубакрут Makita DF333DWAE ад «Тэхнапрофіля».
  • Каштоўны падарунак ад УМП «Аграаўтазапчастка». Падрабязнасці ля стэнда ГАЗ.
  • Каштоўны падарунак ад кампаніі Electro-car.by.

У перапынках на фестывалі разыграюць сертыфікаты ў KFC, «Глорыя Джынс», тайскую spa-вёску Baunty, прызы ад mooon і многае іншае.

Бясплатная мыйка, afterparty і іншыя бонусы па бранзалетах

Арганізатары прапануюць не здымаць бранзалеты фестывалю, па якіх будзе ажыццяўляцца ўваход, яшчэ некалькі дзён. Па іх прадугледжаны бясплатныя паслугі і забавы.

У сам дзень фестывалю, 22 ліпеня, па бранзалеце можна атрымаць 15% зніжку на безліміт у вялікі дзіцячы цэнтр «Еці і дзеці» ў Triniti.

Падчас фестывалю кінапрастору mooon запрашае заняць дзяцей на анімацыйнай праграме з Вікай Вечарынкай. Яна пачнецца ў 13.00 і працягнецца 2,5 гадзіны.

У 21:00 22 ліпеня пачынаецца afterparty фестывалю ў кафэ «Джэзва». Уваход па бранзалетах на руцэ будзе таннейшым на 50%.

З 22 ліпеня па 27 ліпеня на аўтамыйцы «7 хвілін» можна бясплатна 1 раз памыць свой аўтамабіль таму, хто прыедзе з бранзалетам на руцэ. Акцыя дзейнічае з 08:00 да 23:00. Колькасць бясплатных жэтонаў - 10 штук.

Пра квіткі і паркоўку

Кошт квітка ў папярэднім продажы — 20 рублёў. Электронныя білеты друкаваць не трэба. У дзень фестывалю цана вырасце. Білеты будуць прадаваць каля ўвахода. Стужка фестывалю дае магчымасць паўторных уваходаў.

Дзецям да 12 гадоў уключна і людзям з інваліднасцю ўваход бясплатны.

Першы і другі паверхі паркінга будуць адведзены пад фестываль, паркавацца трэба будзе на паўднёвым баку гандлёвага цэнтра. Таксама арганізавана дадатковая паркоўка на Солах.

Маршрутка № 17 у дзень правядзення фестывалю будзе спыняцца на прыпынку грамадскага транспарту, не заязджаючы на тэрыторыю ТРК. Гродзенцаў асобна просяць прыязджаць на грамадскім транспарце, каб не ствараць заторы каля Triniti.

Што забаронена

На тэрыторыю фестывалю нельга праносіць алкаголь, шкляную тару, рэчывы, якія лёгка запальваюцца, прадметы, забароненыя да абароту. На фестываль нельга заходзіць з жывёламі.

Арганізатары просяць не выказваць палітычныя і рэлігійныя погляды і папярэджваюць, што любому парушэнню грамадскага парадку будзе дадзеная прававая ацэнка.

Таксама арганізатары просяць наведвальнікаў з павагай ставіцца да выставачнай тэхнікі, не садзіцца на яе і не адчыняць салоны без дазволу ўладальнікаў.

Як гэта было год таму: «Дайце мне хоць 20 000 еўра — іх усё роўна будзе мала». У Гродне прайшоў аўтамабільны фестываль «Лакацыя»

Чытайце таксама: Ад рыцарскіх турніраў да джазавых канцэртаў. 20 фестываляў лета 2023 у Беларусі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025