У Гродне на вуліцы Ажэшкі, 14 пачаў працаваць цэнтр банкаўскіх паслуг “Статусбанка”. З ранейшага памяшкання на Дзяржынскага, 40 (ГЦ “Гараднічанскі”) банк з’ехаў 7 ліпеня 2023 года, паведамілі на сайце “Статусбанка”.

У памяшканне былога “ОптыКурс” заехаў новы банк. Што за ён?
Аддзяленне “Статусбанка” у Гродне на вуліцы Дзяржынскага. Крыніца: autogrodno.by

Рэжым працы “Статусбанка” ў Гродне

На вуліцы Ажэшкі, 14 банк будзе працаваць:

  • з панядзелка па чацвер – з 9:00 да 17:00,
  • пятніца – з 9:00 да 15:45,
  • субота і нядзеля – выхадны.

Раней тут размяшчаўся іншы банк

Да 26 чэрвеня 2023 года па гэтым адрасе размяшчалася аддзяленне небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі “ОптыКурс”. Да ліпеня 2022 года ён называўся “Абсалютбанк”. І “Абсалютбанк”, і пазнейшы “ОптыКурс” былі папулярныя ў Гродне з-за выгадных курсаў абмена валют, але ў 2021 арганізацыя патрапіла пад санкцыі ЗША. Зараз былы банк рыхтуецца да ліквідацыі.

“Статусбанк” належыць “Еўраопту”

“Статусбанк” – былы “Еўрагандальінвестбанк”, які належыць кампаніі “Еўрагандаль” – уласніку сеткі крамаў “Еўраопт”. У 2017 годзе банк змяніў назву на “Статусбанк”.

У Гродне аддзяленне “Статусбанка” адкрылі ў верасні 2022 года на вуліцы Дзяржынскага, 40. Раней пад назвай “Еўрагандальінвестбанк” ён працаваў на 1 Мая, а таксама ў будынку гіпермаркета “Еўраопт” на Ціміразева. У красавіку 2023 года банк патрапіў пад санкцыі Канады.

Чытайце таксама: У Гродне закрылі банк, да якога заўсёды былі чэргі