Навіны

«Хоп-хэй» і «Смузі»: якія новыя квізы з’явіліся ў Гродне гэтым летам

У Гродне ўжо працуюць два новыя інтэлектуальныя квізы. Яшчэ адзін рыхтуецца да запуску. Hrodna.life даведаўся, што гэта за гульні, дзе іх праводзяць і колькі каштуе згуляць.

Квіз «Хоп-хэй лалалэй»

«Хоп-хэй лалалэй» — музычны квіз, які праводяць у караоке-гастрапабе «Месца» на вуліцы Будзёнага, 48. Першая гульня адбылася 14 чэрвеня 2023 года. Цана ўдзелу ў квізе — 8 рублёў з гульца.

«Наш квіз — гэта забаўляльная, музычная, драйвовая віктарына, якая задаволіць густ любога меламана», — напісалі арганізатары ў суполцы ў «ВКонтакте».

Удзельнікі квіза «Хоп-хэй». Крыніца: Старонка квіза ў «ВКонтакте»

Квіз «Смузи»

Першую гульню квіза «Смузи» ў Гродне правялі 11 ліпеня 2023 года. Месца правядзення гульняў - той жа караоке-гастрапаб «Месца» на Будзёнага, 48. Цана ўдзелу ў квізе — 8 рублёў з гульца.

Тэматыка гульняў - фільмы, серыялы, мультсерыялы і музыка. Кожны квіз прысвечаны канкрэтнаму фільму альбо серыялу. Паводле арганізатараў, квіз «Смузи» — гэта кактэйль з інтэлектуальных гульняў, які пашырае далягляд, робіць розум гнуткім, вастрэйшым, а кола сяброў шырэйшым".

Удзельнікі квіза «Смузи». Крыніца: Старонка квіза ў Instagram

Гродна — не першы горад у Беларусі, куды прыйшоў «Смузи». Франшызу стварылі ў Маскве ў 2018 годзе. Зараз гульні праводзяць у 10 расійскіх гарадах, двух казахстанскіх, а таксама ў беларускіх Гомелі, Мінску і Полацку/Наваполацку.

Хутка з’явіцца «Матрошка Квіз»

Таксама ў Гродне запусцяць новую барную гульню-віктарыну — «Матрошка Квіз». Там будуць пытанні на логіку, эрудыцыю, веданне кіно, гульняў і музыкі. Арганізатары абяцаюць «не ўзрываць мозг складанымі пытаннямі».

Чытайце таксама: У Гродне запускаюць новы квіз «Матрошка». Абяцаюць лайтовую гульню

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025