На Савецкай плошчы выступяць музыкі і дыджэй, а Мечыслаў Гой павіншуе гродзенцаў праз відэа. Пра гэта паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

На Новы год на Савецкай плошчы ў Гродне пакажуць Мечыслава Гоя
Савецкая плошча перад Новым годам. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Святкаваць Новы год пачнуць на Савецкай плошчы ў 1:00. Свята распачнуць віншаваннем Дзеда Мароза і Снягуркі. Пасля гэтага праз відэазварот гродзенцаў павіншуе старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Якую музычную праграму падрыхтавалі гродзенцам

Пасля зварота Гоя адбудзецца вакальнае LED-шоў Laser Voice з Мінска. Акрамя гэтага, адбудзецца выступ гродзенскага кавер-гурта Creative Band, а таксама дыджэя Lesha Dave.

У 2:00 адбудзецца фейерверк. Скончыць святкаванне Новага года на плошчы плануюць у 4:00.

Чытайце таксама: Новый год в заведениях Гродно: что предлагают бары и рестораны города