«Не такім я яго памятаю…"Блізкія і сябры развітваюцца з Алесем Пушкіным

Мастака пахаваюць у яго роднай вёсцы Бобр 13 ліпеня. Ад раніцы ў гэты дзень труна стаіць у двары і людзі прыходзяць развітацца з Алесем Пушкіным. Паніхіда пройдзе, а 12.30 у мясцовай царкве. Пахаванне пачнецца, а 13.30.

«Родныя ды сябры плачуць, гледзячы на ​​худы твар мастака. Не такім я яго памятаю з суда, два гады таму, — піша ў Facebook Сергий Мельянец, які прыехаў на пахаванне з Мінску. — Жонка, са слязамі на вачах, кажа аб тым, якім сонечным чалавекам ён быў. Нарадзіўся летам… Яго капялюш разам з ім».

Чытайце таксама: Намаляваў Лукашэнку ў пекле, збіраўся распісваць Стары замак. Чым вядомы мастак і палітвязень Алесь Пушкін, які загінуў у Гродне

Пасмяротна Алеся Пушкіна ўзнагародзілі медалём «Гонар і Годнасць». Гэтай ўзнагародай Аб’яднаны пераходны кабінет адзначае асоб, якія праявілі «выключную адданасць у служэнні Беларусі».

У пастанове, падпісанай Святланай Ціханоўскай сказана:

«Узнагародзіць…выбітнага беларускага патрыёта з выразнай грамадзянскай пазіцыяй аб незалежнай дэмакратычнай Беларусі, чалавека няскоранага духу, які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове, палітычнага вязня, які страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме, „пры нявысветленых абставінах“, незаконна асуджанага па ілжывым абвінавачванні за партрэт дзеяча антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны».

Праўладны саюз мастакоў выключыў Пушкіна са сваіх шэрагаў за некалькі тыдняў да яго гібелі.

Здымкі з пахавання Алеся з’явіліся ў сацыяльных сетках.

Алеся Пушкіна паклалі ў труну ў вышыванцы і паклалі капялюш
Калона блізкіх і сяброў праважаюць Алеся Пушкіна на могілкі ў вёсцы Бобр

Алесь Пушкін памёр на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі Бальніцы хуткай дапамогі ў Гродне 11 ліпеня, «пры нявысветленых абставінах». Пазней стала вядома, што ў яго была прабадная язва, і ў турме яму не аказалі дапамогу.

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года, пасля выставы ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне. Асудзілі мастака на пяць гадоў калоніі. Апошнія месяцы пакарання ён адбываў у Гродзенскай турме.

У Алеся Пушкіна засталіся чацвёра дзяцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025