Навіны

У Гродне стварылі новы атрад спецназа. З кім ён плануе змагацца

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў прыехаў у Гродна. Ён праверыў баявую падтрыхтоўку атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун», паведаміла БелТА.

Атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун». Крыніца: belta.by

Што за «Тайфун» і навошта ён патрэбен

Атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун» стварылі ў Гродне ў пачатку траўня 2023 года. Падобныя атрады стварылі ў Брэсце і Гомелі, раней у Мінску.

Паводле Карпянкова, такія падраздзяленні патрэбныя для вядзення баявых дзеянняў, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы і гарантавання бяспекі грамадзян.

Атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун». Крыніца: belta.by

На якім вопыце вучылі спецназаўцаў

Атрады спецыяльнага прызначэння экіпіравалі «сучаснай зброяй, спецыяльнай тэхнікай, у тым ліку цеплавізіённымі прыладамі і прыцэламі, безпілотнымі лятацельнымі апаратамі», сказаў Карпянкоў.

Мікалай Карпянкоў. Крыніца: belta.by

«Спецназаўцы навучаны з улікам вопыту правядзення спецыяльнай вайсковай аперацыі ва Украіне. Яны падрыхтаваныя, высокаматываваныя, могуць выконваць задачы любой складанасці».

З кім яны збіраюцца ваяваць

Верагодна, што пад «незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі» Карпянкоў мае на ўвазе беларусаў, якія праходзяць падрыхтоўку за мяжой, у тым ліку ў Польшчы, Літве і Украіне. Частка атрымлівае баявы досвед у вайсковых фармаваннях ва Украіне.

Якія беларускія фармаванні ёсць за межамі Беларусі

Паспалітае рушэнне — незалежнае, добраахвотнае аб’яднанне беларусаў, якіое імкнецца да абароны незалежнасці Беларусі, а таксама аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі. Харугвы рушэння існуюць у польскіх гарадах: Варшава, Уроцлаў, Беласток Лодзь, а таксама ў літоўскай Вільні.

Полк Каліноўскага — самае вялікае ўтварэнне беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Ён існуе з сакавіка 2022 года. Аснову палка складаюць беларусы, якія з 2014 года бралі ўдзел у баявых дзеяннях на усходзе Украіны. Станам на ліпень 2023 года Полк Каліноўскага складаецца з батальёнаў «Волат», «Літвін», а таксама падраздзялення безпілотных лятальных апаратаў (БПЛА) імя Мікіты Крыўцова і медычнай роты.

Байцы Палка Каліноўскага. Крыніца: kalinouski.org

Беларускі добраахвотніцкі корпус — існуе са снежня 2022 года. Сваімі мэтамі ваяры называюць «дэакупацыю Беларусі і Украіны». БДК разам з Расійскім добраахвотніцікм корпусах удзельнічаюць у сумесных аперацыях.

Беларусы ў складзе ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну. Легіён, якія сфармавалі ў кастрычніку 2022 года.

Асобная дэсантна-штурмавая рота пры 79-й асобнай дэстантна-штурмавой брыгадзе. Праект, якія стварыў беларускі вайсковы, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік Валер Сахашчык. Рота развіваецца ў трох накірунках — штурмавікі, цяжкае ўзбраенне, а таксама беспілотнікі. Рота бярэ ўдзел ў баях у Данецкай вобласці.

Чытайце таксама: ЧВК «Вагнер» планирует построить лагерь подготовки в Гродненской области (обновлено)

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025