У Гродне запусцяць новую барную гульню-віктарыну — «Матрошка Квіз». У ёй будуць пытанні на логіку, эрудыцыю, веданне кіно, гульняў і музыкі. Арганізатары абяцаюць «не ўзрываць мозг складанымі пытаннямі», паведамілі на старонцы квіза ў «ВКонтакте».

Паводле арганізатараў, гульні будуць праходзіць у рэжыме «лайт». Там будуць разнастайныя гульнявыя туры і інтэлектуальныя баталіі. Арганізатар новага квіза — Андрэй Карач, які ў верасні 2019 года запусціў у Гродне інтэлектуальную гульню VSпомнить VSё. У розныя гады гэты квіз праходзіў таксама ў Шчучыне і Скідзелі. З 2023 года VSпомнить VSё пачалі праводзіць у Польшчы і Расіі.
Калі адбудзецца першая гульня «Матрошка», пакуль невядома.
Якія квізы былі ў Гродне раней
Па стане на 2023 год у Гродне праводзяць «Мазгабойню», «Vsпомніць VSе», «SuperQuiz», «Оскар», «ХопХей», «Смузи». Час ад часу праводзяць тэматычныя квізы, напрыклад, музычныя.