Участак на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава на Дзевятоўцы прадалі з аўкцыёну 11 ліпеня. Там хочуць пабудаваць гіпермаркет Green. Па планах, ён можа адкрыцца ў 2026 годзе. Гэта ўжо другая спроба яго тамака пабудаваць.
Участак плошчай 0,9 га паміж вуліцамі Курчатава, Ліможа і крамай «Еўраопт» у выніку прадалі за 200,3 тыс. рублёў ($ 65,7 тыс.), піша «Вечерний Гродно». Пачатковая цана была 178,4 тыс. рублёў. Уладальнікам участку стаў дырэктар менскай фірмы Юры. Ён плануе пабудаваць там буйную прадуктовую краму. Гэта будзе першы аб’ект гэтай фірмы ў Гродне. Хутчэй за ўсё, там з’явіцца гіпермаркет Green. Па ўмовах аўкцыёну, будынак не павінна быць вышэйшым за 12 метраў.
Будаўніцтва плануюць завяршыць да 2026 года. Пакуль у Гродне працуе адзіны Green. Ён адкрыўся ў Гродне ў лютым 2020 года ў ГЦ Triniti.
Участак прадавалі паўторна
Упершыню ўчастак выставілі на аўкцыён у 2017 годзе. Купілі яго толькі летам 2019. Пачатковы кошт быў 660 тыс. рублёў, але падчас таргоў ён вырас да 1,3 млн рублёў.
Пакупнік з Мінска планаваў пабудаваць там гандлёвы цэнтр. Тады на гэтым участку таксама збіраліся будаваць гіпермаркет Green. Але інвестар не выканаў умовы аўкцыёну, і ў яго забралі ўчастак.
Чытайце таксама: