У Беларусі пачаўся ягадны сезон, пайшлі і першыя лісічкі. Калі не атрымліваецца выехаць у лес, няма прычыны адмаўляць сабе ў свежай чарніцы. Сезонныя ягады і грыбы з’явіліся на гродзенскіх рынках.
Чарніцы з лісцем і без
5 ліпеня, амаль у сярэдзіне тыдня, буйныя, але з лісцем чарніцы на Скідзельскім рынку каштавалі ад 5,9 рублёў за кілаграм. Імаверна, што ягады збіралі ручным камбайнам. На гандлёвых шэрагах прадаўцоў чарніц зусім няшмат – можна палічыць па пальцах адной рукі, піша “Вячэрні Гродна”. Чарніцы збіралі ў раёне Парэчча – Узберажы.
Больш прадаўцоў ягад стаіць на падыходах да рынку, там, дзе гандлююць з зямлі. За чарніцу там просяць 7 рублёў за літр. Суніцы каштуюць па 5 рублёў за шклянку, за паўлітра выходзіць 10 рублёў.

Чарніцы прадаюць таксама на гродзенскіх міні-рынках. Буйная ягада без лісця на Девятоўцы або на Вішняўцы каштуе 10 рублёў за літр.
Грыбоў пакуль мала
Лісічкі пакуль прадаюць толькі па-за месцамі стацыянарнага гандлю. Журналісты адшукалі ўсяго двух прадаўцоў. Літр буйных лісічак каштаваў 7 рублёў. Іх сабралі на балотах у раёне Парэчча. На іншых рынках Гродна лісічак пакуль не знайшлі.

А што з іншымі ягадамі і бульбай?
Цэны на чарэшню, клубніцы і бульбу ў параўнанні з мінулым месяцам працягнулі падаць. Так, у другой палове чэрвеня чырвоная чарэшня каштавала 11,9-15,9 рублёў за кілаграм, клубніцы – ад 6, але часцей – 7-8 рублёў за кілаграм, бульба – 2,5-3,5 рубля за кілаграм. Цана на кавуны стаіць на месцы, амаль не змянілася і на абрыкосы: была 6,9-7,9 рублёў.
Актуальные цены сейчас такие:
- парэчка чырвоная і чорная – 4,50 рублёў,
- агрэст – 6,90 рублёў,
- жоўтая чарэшня – 9 рублёў,
- чырвоная чарэшня – ад 5,80 да 16 рублёў,
- клубніцы – ад 5 да 9 рублёў,
- буякі – ад 16 да 38 рублёў,
- вішня – 3 рублі,
- кавун – 3,50 рублёў,
- абрыкосы – 7,50 рублёў,
- сліва – 10 рублёў,
- свежая бульба – 1,50 рублёў.
Чытайце таксама: Згушчонка, клубніцы, агурок і не толькі. Пяць рэцэптаў хатняга ліманаду, якія ратуюць у спёку




