Новую еўрадвушку нестандартнай планіроўкі можна купіць у Гродне ў маналітным доме па вул. Саяпіна, 12. Яна складаецца з жылога пакоя з кухонным абсталяваннем і асобнай спальні.

Плошча кватэры — 42, 5 кв.м. Яна размешчана на шостым паверсе 16-павярхоўкі. У кватэры сучасны рамонт, зроблены ў 2023 годзе. Дызайн мінімалістычны, пераважаюць адценні шэрага. На адной са сцен фоташпалеры чымсьці нагадваюць туманны лес з Twin Peaks.

Пакой з кухонным кутком атрымаўся пасля злучэння кухні і лоджыі. Так атрымалася павялічыць яе плошчу і зрабіць панарамнае акно. Праўда, выгляд з яго не самы захапляльны — на суседнюю шматпавярхоўку і поле.

Санвузел сумешчаны. У кватэры — цёплыя падлогі. Падлога ў спальні - ламінат, у калідоры, кухні — плітка. Кухня выканана па індывідуальнай замове. Там ёсць падсвятленне, скіналі (суцэльны ліст шкла, спецыяльны фартух для абароны працоўнай зоны), індукцыйная варачная панэль, убудаваная посудомойка, убудаваны халадзільнік, духавая шафа. Ёсць асобнае кропкавае асвятленне. Уся бытавая тэхніка — імпартная. У калідоры за схаванай дзвярыма абсталявана гардэробная.

Кватэра гатовая да пераезду.

Кошт — $ 54 300. Можна патаргавацца.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца «трошка» памерам з дом, з камінам і скуранымі канапамі