У Гродне можна купіць трохпакаёвую кватэру на 130 «квадратаў». Фішка кватэры — гасцёўня з выдзеленай зонай адпачынку: камінам, скуранымі канапамі і ТБ-цэнтрам. У кожным пакоі ёсць гукаізаляцыя.

Кватэра размешчана на 8-м паверсе 12-павярховага дома 2011 года пабудовы на вул. Парахавой.

 — Кватэра светлая і сонечная, вельмі прасторная. У кватэры выкананы сучасны, дызайнерскі рамонт з выкарыстаннем якасных матэрыялаў, — сцвярджаюць прадаўцы.

Кухня цалкам абсталяваная і ўкамплектавана ўсім неабходным. Дзіцячы пакой — з мэбляй для сну, вольнага часу і заняткаў. Спальня — з ёмістымі шафамі для захоўвання. Ёсць гардэробная і тры лоджыі.

У кватэры — цёплыя падлогі і прытокавае кандыцыянаванне з сістэмай клімат-кантролю.

На лесвічнай пляцоўцы і ў пад’ездзе — сучасныя сістэмы вентыляцыі, пажаратушэння, кругласутачнае відэаназіранне. Ёсць падземны паркінг з уласным машына-месцам. Акрамя гэтага, развіта транспартнае злучэнне. Побач крамы, дзіцячыя сады, школы, кафэ.

Цана — дагаворная.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру за $ 200 000 побач з КДБ і «Хинкальней»