Гульцы гродзенскага футбольнага клуба “Нёман” дапамагалі сваім калегам грошамі са свайго заробка. Прычына дапамогі – адсутнасць кантрактаў і заробкаў у футбалістаў з-за так званых “чорных спісаў”. Некаторыя гульцы паехалі граць у іншыя краіны, паведаміла Tribuna.com. 

Футбалісты “Нёмана” дапамагалі аднаклубнікам, якія засталіся без грошай. Прычына - “чорныя спісы”
Футбалісты гродзенскага ФК “Нёман”. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Што за “чорныя спісы”

У верасні 2020 года 93 беларускіх футбаліста вышэйшай і першай лігаў асудзілі гвалт у Беларусі. У 2022 годзе стала вядома пра так званы “чорны спіс” Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Тады камандам забаранілі заключаць кантракты з 48 футбалістамі. 

У сувязі з гэтым футбалісты засталіся без працы і не атрымлівалі заробак ад клуба. Гульцам, якія апынуліся беспрацоўнымі, дапамагалі іх калегі. Са свайго заробку яны дапамагалі таварышам, каб тыя не засталіся без грошай. Футбалісты з “чорнага спісу” спачатку былі супраць дапамогі, але потым прынялі яе.

Некаторыя футбалісты сышлі ў іншыя клубы

Паўабаронца гродзенскага “Нёмана” Раман Пасевіч, які патрапіў у “чорны спіс”,  у чэрвені 2023 года сказаў, што сыходзіць з клуба. Футбаліст паедзе ў Расію граць за уфімскі футбольны клуб “Уфа”. 

Футбалісты “Нёмана” дапамагалі аднаклубнікам, якія засталіся без грошай. Прычына - “чорныя спісы”
Раман Пасевіч. Крыніца: Старонка ФК “Нёман” у Facebook

Галоўны трэнер “Нёмана” выступаў за амністыю футбалістаў

Галоўны трэнер футбольнага клуба “Нёман” Ігар Кавалевіч ў траўні 2023 года выказаўся за аміністыю футбалістаў, з якімі забаранілі заключаць кантракты. Таксама ён выказаўся пра адсутнасць у складзе яго каманды футбалістаў Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча. 

Чытайце таксама: