Экс-гульца ФК «Нёман і яго спартыўнага дырэктара Дзмітрыя Кавалёнка затрымаў гродзенскі АМАП. Сілавікі сцвярджаюць, што ён удзельнічаў у незаконных маршах і распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы.
Мужчына ў відэа паведаміў, што яго затрымалі за падпіскі на экстрэмісцкія сацсеткі.
Паводле версіі сілавікоў, на яго паскардзіліся самі футбалісты — за тое, што ён навязваў ім «недарэчныя экстрэмісцкія ідэі».
У канале выклалі яго перапіску з адным актывістам.
UPD. Спартыўны дырэктар «Нёмана» Дзмітрый Кавалёнак ужо на волі, паведамілі праўладныя Telegram-каналы 29 чэрвеня.
Чытайце таксама: Як Дзмітрый Кавалёнак вярнуўся ў футбол і пачаў гуляць з Караевым