Чатыры новыя сеткавыя брэнды грамадскага харчавання з’явіліся ў Беларусі: “ЛепімСамі”, “Ежа&Кава”, TASTY, “Гастралаўка”. Пра гэта расказаў часопісу “Эканоміка Беларусі” старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч.

Што вядома пра гэтыя брэнды
“ЛепімСамі” – кафэ, у якім прапануюць пельмені, варэнікі, бліны, смажанкі і піцы. У Беларусі ўжо працуюць 11 такіх кафэ.
“Ежа&Кава” – кафэ з не менш чым 12 відамі кавы, а таксама дэсертамі і стравамі беларускай кухні. У Беларусі ўжо працуюць 43 такіх кафэ.
TASTY – праект, які арганізавалі ў 2020 годзе, каб ахапіць “моладзевы асартымент”: гамбургеры, чызбургеры, бульбу фры. Таксама ў меню ёсць варыянты беларускай кухні ў сучасным выкананні – дранбургеры і бульбяная піца. Такіх установаў зараз восем.
“Гастралаўка” – рэбрэндынг вядомых з савецкіх часоў крамаў “Кулінарыя” з абедзенай зонай і пякарняй, дзе можна назіраць, як гатуюць выпечку. Пілотны праект арганізавалі ў Чэрвені (Мінская вобласць). Агулам у Мінскай вобласці зараз чатыры “Гастралаўкі”.
Усе гэтыя ўстановы належаць дзяржаўнай сетцы Белкаапсаюз, найбольш вядомай сваімі крамамі “Родны кут”.
Колькі такіх кафэ адкрыюць у 2023 годзе
У 2023 годзе кааператары плануюць адкрыць адзін “ЛепімСамі”, чатыры “Ежа&Кава”, а таксама тры TASTY і 21 “Гастралаўку”. Ці плануюць гэты напрамак развіваць у Гродне і Гродзенскай вобласці, пакуль невядома.
Чытайце таксама:


