Супраць дырэктара гродзенскага прадпрыемства “Забота” ўзбудзілі чатыры крымінальныя справы. Прычына – незаконнае атрыманне і выдаткоўванне сродкаў пазабюджэтнага фонда. Гэтыя грошы прызначаліся для выплаты заробкаў людзям з інваліднасцю, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Гродзенскае прадпрыемства “Забота” размяшчаецца на вуліцы Васілька, 9. Яно адносіцца да Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя”. “Забота” прадастаўляе сацыяльную працу для беспрацоўных і людзей з інваліднасцю. На Васілька, 9 знаходзіцца майстэрня, дзе яны рамантуюць адзенне, парасоны, сумкі і валізы.
Майстэрню хвалілі кліенты
“Вельмі добры дырэктар, вельмі ўтульная атмасфера добрыя працоўныя, вельмі хуткая праца, добры адміністратар, утульны прыём і добрая праца з сумкамі”, – напісала карыстальніца “Яндекс Карты” Соня.
“Цудоўная майстэрня, дзе за невялікія грошы робяць вельмі акуратны рамонт парасона і сумак”, – напісала ў водгуку на “Google Карты” Юлія Можджэр.
“Акуратны і якасны рамонт парасонаў, сумак, валізаў. І за невялікія грошы”, – напісаў там жа Андрэй Баканаўскас.
У горадзе праблемы з безбар’ерным асяроддзем
Акрамя гэтагага КДК паведаміў, што не ў поўным аб’ёме прымаюць меры па стварэнні безбар’ернага асяродку для людзей з інваліднасцю і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Чытайце таксама:


