Супраць дырэктара гродзенскага прадпрыемства «Забота» ўзбудзілі чатыры крымінальныя справы. Прычына — незаконнае атрыманне і выдаткоўванне сродкаў пазабюджэтнага фонда. Гэтыя грошы прызначаліся для выплаты заробкаў людзям з інваліднасцю, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Гродзенскае прадпрыемства «Забота» размяшчаецца на вуліцы Васілька, 9. Яно адносіцца да Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя». «Забота» прадастаўляе сацыяльную працу для беспрацоўных і людзей з інваліднасцю. На Васілька, 9 знаходзіцца майстэрня, дзе яны рамантуюць адзенне, парасоны, сумкі і валізы.
Майстэрню хвалілі кліенты
«Вельмі добры дырэктар, вельмі ўтульная атмасфера добрыя працоўныя, вельмі хуткая праца, добры адміністратар, утульны прыём і добрая праца з сумкамі», — напісала карыстальніца «Яндекс Карты» Соня.
«Цудоўная майстэрня, дзе за невялікія грошы робяць вельмі акуратны рамонт парасона і сумак», — напісала ў водгуку на «Google Карты» Юлія Можджэр.
«Акуратны і якасны рамонт парасонаў, сумак, валізаў. І за невялікія грошы», — напісаў там жа Андрэй Баканаўскас.
У горадзе праблемы з безбар’ерным асяроддзем
Акрамя гэтагага КДК паведаміў, што не ў поўным аб’ёме прымаюць меры па стварэнні безбар’ернага асяродку для людзей з інваліднасцю і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Чытайце таксама: