Белстат апублікаваў звесткі пра сярэднія заробкі за красавік у Гродзенскай вобласці. Вывучылі, у якіх раёнах больш высокіх заробкаў, а якія цягнуць вобласць уніз.
У Гродзенскай вобласці сярэдняя налічаная зарплата (да выплаты падаткаў) у красавіку склала 1629 руб. Вышэй гэты паказчык быў з вялікім адрывам у Мінску (2 430,3 руб.), Мінскай (1 776,6 руб.) і Гомельскай (1 646 руб.) абласцях. Сярэдні заробак па Беларусі ў красавіку склаў 1 795,9 руб.
У самім Гродне сярэдні заробак адчувальна вышэйшы за абласны паказчык — 1 813,3 руб. Следам ідзе, чакана, Гродзенскі раён — 1 705,9 руб., пасля яго — Смаргонскі (1 603,6 руб.) і Бераставіцкі (1 583,5 руб.). Вышэй, чым у Гродне, заробкі толькі ў Астравецкім раёне, дзе знаходзіцца БелАЭС. Сярэдні заробак за красавік там склаў 2 505,1 руб.
Ніжэй за ўсё, паводле Белстата, у Гродзенскай вобласці заробкі аказаліся ў Іўеўскім (1 279 руб.), Свіслацкім (1 290 руб.), Карэліцкім (1 365 руб.) і Мастоўскім (1 380 руб.) раёнах.
Самай нізкай сярод абласцей у Беларусі ў красавіку зарплата была ў Магілёўскай вобласці - 1 474 руб. Самыя бедныя раёны Беларусі - Шаркаўшчынскі (1 158 руб.), Кармянскі (1 163 руб.) і Мсціслаўскі (1 172 руб.).
Чытайце таксама:
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…