Веламарафон “Суседзі” пройдзе 15-16 ліпеня на Аўгустоўскім канале ўжо ў 11 разоў. Арганізатары зноў памяняліся. Сёлета імі выступаюць гродзенскі райвыканкам і “Таймінг кампанія 42195”. Рэгістрацыя адкрыта для ўдзельнікаў і для валанцёраў.
Як і летась, будуць дыстанцыі для ровара і для бегу сярод розных катэгорый. Старт спаборніцтваў будзе дадзены пры любым надвор’і.
Веламарафон “Суседзі” — штогадовы міжнародны фестываль. Яго арганізоўваюць на Аўгустоўскім канале веласіпедысты Гродна з 2011 года. У 2020 і 2021 годзе марафон не праводзілі.
Базавы лагер размесціцца на тэрыторыі шлюза “Дамброўка” з 14 па 16 ліпеня, расказалі арганізатары”Аўтагродна”. Будуць трасы па перасечанай мясцовасці з бродамі і наборам вышыні. На тэрыторыі базавага лагера можна будзе застацца пераначаваць у сваёй палатцы. Да месца правядзення арганізуюць трансфер. Яго кошт будзе залежаць ад колькасці жадаючых.
Падрабязнасці можна знайсці на старонцы ў Instagram @susedzi2023. Удзельнікі могуць рэгістравацца ў спецыяльнай форме. На момант публікацыі зарэгістравалася 201 удзельнік.
Праграма спаборніцтваў
14 ліпеня
З 18.00 заезд і размяшчэнне ўдзельнікаў.
15 ліпеня
- 09:00 – 11:00 рэгістрацыя ўдзельнікаў;
За 5 хвілін да старту кожнай дыстанцыі праводзіцца перадстартавы брыфінг.
- 11: 10 старт (2 патока) «дзіцячага велазаезду»;
Бегавелы:
- Дзеці В3 (2020 г. н. і маладзейшыя);
- Дзеці В4 (2019 г. н.);
- Дзеці В5 (2018 г.н.).
Ровар:
- Дзеці С3 (2019 г. н. і маладзейшыя);
- Дзеці С4 (2018 г. н.);
- Дзеці С5 (2017 г. н.).
11: 30 – старт “Міні-марафону”;
11: 45 – цырымонія ўзнагароджання “Дзіцячага велазаезду”;
12:30 – старт “Марафону”;
13:00 – старт “Паўмарафону”;
13.20 – старт ” Фіт марафону»;
13: 45 – цырымонія ўзнагароджання “Міні-марафону”;
17: 00 – закрыццё веласіпеднага фінішу;
17.10 – цырымонія ўзнагароджання “Паўмарафону” і “Марафону”, цырымонія ўзнагароджання камандных залікаў.
16 ліпеня
- 08.00 – 09.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 10.00 – старт дзіцячых забегаў па 3 катэгорыях:
- старт 10.00 – дзеці С6 (2017 г н і меншыяй);
- старт 10.15 – дзеці С9 (2014-2017 г н);
- старт 10.30 – дзеці С12 (2010-2013 г н).
- 11.00 – старт “Паўмарафон” 21 км;
- 11.15 – старт забегу на 5 км;
- 11.30 – старт забегу на 10 км;
- 11.40 – цырымонія ўзнагароджання дзіцячых забегаў;
- 12.30 – цырымонія ўзнагароджання забегу “5 км»
- 13.30 – цырымонія ўзнагароджання забегу “10 км»
- 14.00 – закрыццё бегавога фінішу
- 14.10 – цырымонія ўзнагароджання паўмарафона “21 км»;
- 17.00 – пачатак выезду ўдзельнікаў і валанцёраў.
Кожны ўдзельнік атрымае імянны нумар (калі зарэгіструецца да ліпеня 2023) і памятны медаль. Таксама будзе вада, гарачае харчаванне, фудтракі, прыбіральні, пункт мыйкі ровараў, фотазона і розыгрышы прызоў.
Як стаць валанцёрам
У папярэднія гады быць валанцёрам на “Суседзях” было не менш ганарова, чым удзельнічаць. Дапамагаць на спаборніцтвах 15 і 16 ліпеня клічуць людзей ва ўзросце ад 18 гадоў. Арганізатары забяспечаць ім харчаванне (сняданак, абед і вячэру) і ваду і падораць майкі марафону. Там можна застацца з начлегам, будзе арганізаваны кемпінг.
Ад валанцёра патрабуецца наяўнасць транспартнага сродку (пажадана мікрааўтобус), адказнасць, акуратнасць і добразычлівасць. Рэгістрацыяй валанцёраў на “Суседзі” займаецца Ягор (+375298822927).
Арганізатары мяняюцца пасля 2021
Традыцыйна арганізацыяй “Суседзі” займалася грамадскае аб’яднанне “Велагродна”, ліквідаванае ўладамі ў 2021 годзе. У 2020 і 2021 годзе спаборніцтвы не праводзілі. У 2022 годзе арганізатарамі веламарафона выступілі грамадскае аб’яднанне «СК Run4Fun» і гродзенскі райвыканкам. У тым жа годзе да веладыстанцый дадаліся бегавыя.
“Арганізатары аматарскіх мерапрыемстваў – гэта “фанаты” спорту, у добрым сэнсе. Яны бяруцца за арганізацыю ад любові да справы, а не па ўказцы. Марафон адбудзецца толькі таму, што такія людзі не могуць жыць без прыгод, рызыкі, прасоўвання важных для іх каштоўнасцяў. “Лепш ці горш “[арганізуюць мерапрыемства – заўв. Hrodna.life] гэта ацэнка, прычым папярэдняя”, – тлумачыла былая прадстаўніца “Велагродна” Юлія Каляда перад веламарафонам 2022 года.



