Навіны

У Гродне прадаюць будынак з цікавай вежай недалёка Юбілейнага возера: там могуць з’явіцца офісы і крамы

Двухпавярховы будынак былога аэрапорта з дыспетчарскай вежай каля Юбілейнага возера ў Гродне паўторна выставілі на аўкцыён. Пакупнік можа пераабсталяваць яго пад адміністрацыйныя ці гандлёвыя мэты, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Аўкцыён адбудзецца 20 ліпеня ў будынку камітэта «Гроднааблмаёмасць» па вуліцы 17 Верасня, 39. Заявіцца на яго можна да 14 ліпеня да 16.00. Стартавая цана — 466 167,16 руб.

Гэта не першая спроба прадаць будынак. Аўкцыён ужо анансавалі летась — але безвынікова.

З дыспетчарскай — у аб’ект адміністрацыйна-гандлёвага прызначэння

Агульная плошча двухпавярховага цаглянага будынка — 644,2 кв.м. Там ёсць склеп і склад. Незвычайная дэталь — зашклёная дыспетчарская вышка на даху. Да будынка прылягае заасфальтаваная тэрыторыя плошчай амаль 705 кв.м.

Паводле ўмоваў аўкцыёну, будучы ўладальнік павінен рэканструяваць будынак пад аб’ект адміністрацыйна-гандлёвага прызначэння: за год трэба зацвердзіць праект рэканструкцыі, капітальнага рамонту ці мадэрнізацыі нерухомасці. Увесці аб’ект у эксплуатацыю неабходна не пазней за тры гады з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Чытайце таксама: У Гродне ліквідуюць «Асацыяцыю аматараў авіяцыі»

Раней тут ляталі самалёты

Адміністрацыйны будынак савецкай эпохі знаходзіцца на вуліцы Суворава, 167А. Там у пачатку XX стагоддзя пабудавалі першы ў Беларусі аэрадром — «Караліно». Першапачаткова ён быў вайсковым, але ў 1950-х тут адкрылі грамадзянскі аэрапорт. Пазней — у 1970 — пабудавалі дыспетчарскую.

Будынак аэрапорта з дыспетчарскай. Фотаальбом «Гродна», 1975 год. Крыніца: oldgrodno.by

Адсюль можна было паляцець у Мінск, іншыя раённыя і абласныя цэнтры Беларусі, Маскву, Кіеў і на адпачынак у Крым. У канцы 1983 года адкрыўся новы аэрапорт у Абухаве, а стары закрыўся.

Побач з былым аэрадромам у Караліне сёння размяшчаецца Гродзенскі аэраклуб.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025