У Гродне на вуліцы Цітова, 9 прапануюць арандаваць падвал. Раней у ім размяшчаўся бар RockStar. Аб’яву размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці. 

Культавы ў вузкіх колах “падвал” здаюць у арэнду ў Гродне
Уваход у былы бар RockStar. Крыніца: gcn.by

Плошча памяшкання – амаль 230 кв.м. У падвале ёсць водазабеспячэнне, электрычнасць, санвузел. Уладальнік падвала – адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Гродна. 

Новага ўладальніка памяшкання плануюць знайсці праз аўкцыён. Дата аўкцыёна пакуль невядома. Паводле “Вячэрняга Гродна” цана за арэнду памяшкання ў месяц каля 600 рублёў без уліку камунальных аплат. 

Што раней там было 

Раней тут размяшчаўся бар “Андэграўнд”. У 2016 годзе на яго месцы адкрылі новую ўстанову – бар RockStar. Там адбываліся канцэрты музыкаў-пачаткоўцаў, а таксама выступалі вопытныя выканаўцы. У RockStar выступалі беларускія гурты “Петля Пристрастия”, “Разбітае Сэрца Пацана”, а таксама гродзенскія Mister X, Messed Up, The Goonzz. 

Чытайце таксама: