У Гродне судзяць Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Пасяджэнне паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» пачнецца 16 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Верагодна, гэта былы кіраўнік «Гродна Азот».
Судзіць яго будзе Віталь Лабоцкі. Абставіны справы невядомыя.
Дадзеныя Дзяніса Грычыка супадаюць са звесткамі аднаго з начальнікаў ААТ «Гродна Азот». Пра яго затрыманне ў 2022 годзе пісала charter97.org.
«У суботу, 14 траўня, у заводакіраўніцтве прадпрыемства прайшлі ператрусы і затрыманне за атрыманне хабару начальніка сектара дапаможных матэрыялаў і сродкаў абароны Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Чакалася, што расследаванне працягнецца і выйдуць на ўсе карупцыйныя схемы, якія дзейнічаюць на прадпрыемстве, паколькі Грычык, відавочна, не ключавая фігура гэтай справы. Але гэтага не здарылася. Хутчэй за ўсё, Ляшэнка, ратуючы сваю шкуру, прадаў «пешку», — напісала charter97.org.
Тое ж пра сябе Дзяніс Грычык напісаў у LinkedIn — ён з’яўляўся намеснікам начальніка на прадпрыемстве з 2012 года. На сайце дзяржзакупак за 2015 год Грычык пазначаны як «эканаміст» і кантактная асоба.
Дзянісу Грычыку 47 гадоў. Ён жанаты.
Чытайце таксама: У Гродне былога сілавіка судзяць за разгалашэнне таямніцы. Ён ужо судзіўся за сваё звальненне