Кароткатэрміновае парушэнне электразабеспячэння адбылося ў Гродне 15 чэрвеня 2023 года.  Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале “Гроднаэнерга”.

Электрычнасць
Электрычнасць. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: www.shutterstock.com

Электрычнасці не было ў раёнах, якія запітаныя ад лініі электраперадачы “Гродна-Паўднёвая” – “Завод карданных валаў”. Зараз энэргетыкі аднаўляюць працу электразабеспячэння. 

Паводле інфармацыі чытачоў Hrodna.life, электрычнасці не было каля 20 хвілін, у мікрараёнах Вішнявец, Альшанка, на вуліцах Перамогі і Гарнавых у кірунку Фолюша, праспекце Янкі Купалы. У горадзе не працавалі светлафоры і стаялі тралейбусы. 

Чытайце таксама: Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з АЭС: новы выпуск падкаста «Утульны горад»