У Гродне прадаецца аднапакаёвая кватэра, пераробленая ў двухпакаёвую. Яна знаходзіцца ў доме па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 14А — гэта новы раён паміж Лідскай і Белуша. Гаспадары ўжылі «дызайнерскія рашэнні»: вынеслі кухню ў пярэдні пакой, а з былой кухні зрабілі другі паўнавартасны жылы пакой.

У кватэры зроблены дызайнерскі рамонт з высакаякасных матэрыялаў, сцвярджаюць прадаўцы. У памяшканнях убудаваная бытавая тэхніка. Кватэра мэбляваная. Ёсць зашклёная лоджыя. Санвузел сумешчаны.

Плошча кватэры — 40.3 кв. м. Дом пабудавалі ў 2022 годзе. Ён размешчаны ў новым раёне горада і ў крокавай даступнасці да Нёмана. У дварах раёна ёсць дзіцячыя пляцоўкі. Адсюль таксама блізка да цэнтра Гродна, Скідзельскага рынку, гіпермаркета «Карона» на Касманаўтаў, Румлёўскаму пару і ТРК «Triniti». Нядрэнна ходзіць грамадскі транспарт.

Кошт — $ 46 500.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць у Гродне савецкую кватэру, у якой зрабілі стыльны рамонт