Двухпакаёвую кватэру па вул. Горкага, 78 прадаюць у Гродне. Інтэр'ер у ёй выкананы ў стрыманых танах. Сцены выраўнялі і афарбавалі. Пры гэтым захавалі арыгінальны цагляны мур.

Кватэра размешчана на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома 1980 года пабудовы. Агульная плошча — 50,5 кв. м.

Рамонт зроблены з выкарыстаннем высакаякасных матэрыялаў аздаблення, сцвярджаюць прадаўцы. Разведзеная электрыка і ўстаноўлены свяцільні, разеткі, выключальнікі. Ёсць убудаваная кухня з імпартнай тэхнікай. Санвузел абліцаваны пліткай, устаноўлена сантэхнічнае абсталяванне. Столі - нацяжныя, на падлозе — ламінат. Устаноўлены якасныя міжпакаёвыя дзверы і ўваходная металічная. Мэблі ў кватэры няма.

Абяцаюць чысты пад’езд і ціхі двор. Каля дома ёсць дзіцячая пляцоўка і паркоўка для аўтамабіляў. Побач — развітая інфраструктура. У крокавай даступнасці знаходзяцца школа, дзіцячы сад, медыцынскі універсітэт, крамы, спартыўныя і медыцынскія ўстановы, аб’екты сэрвіснага абслугоўвання і вольнага часу. Напрыклад, там хутка з’явіцца «студэнцкі» рэстаран.

Кошт — $ 67 900. Агенты прапануюць дапамагчы з продажам вашай нерухомасці для куплі гэтай.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з відам на цэнтр Гродна — з чатырма гаўбцамі і трыма санвузламі