Навіны

Колькі ў Гродне плацяць тым, хто гатовы слухаць жарты? Вось якія ганарары ў журы конкурсу гумару

Пяці членам журы заплацілі з гарадскога бюджэту па 590 рублёў 8 капеек кожнаму. Яны працавалі на конкурсе ў рамках свята гумару «Гродна-Масква-Транзіт». Усяго на працу журы выдаткавалі каля 2950 рублёў.

Праводзіў закупку з адной крыніцы Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый.

З іншай закупкі вядома, што на конкурсе раздавалі дыпломы, сувенірную прадукцыю і арганізоўвалі фотазоны.

«Гродна-Масква-Транзіт» — штогадовае свята гумару і эстрады. Праходзіць з 2006 года. У гэтым годзе яно прайшло 2 чэрвеня. У канцэрце ўдзельнічалі тэатр гумару «Канкан», Аляксандр Варанішча, тэатр «Кантры» і Крысціна Пронская. Адзін з пераможцаў — навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ягор Козел і вакальны ансамбль «Раскоша». Ансамбль запрасілі на фінальны конкурс у Маскву.

Чытайце таксама: Жартуюць пра Лукашэнку і не рвуцца на ТНТ. Як у Гродне развіваюць stand up

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025