На Суворава, 254/5 зноў прадаюць двухпавярховы корпус Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Менш чым за год будынак патаннеў амаль у 9 тысяч разоў.
Корпус недабудаваны, закансерваваны. У вокнах ёсць рамы, але няма шкла, адзначае канал Urban Hrodna.
Агульная плошча будынка — 2 957,6 кв. м. Ступень гатоўнасці пры гэтым складае 62%.
Да будынка таксама належыць:
- падвал плошчай 582 кв.м,
- галерэя плошчай 63 кв.м,
- асфальта-бетонная пляцоўка плошчай 65 кв.м.
Зямельны ўчастак пад забудовай у 0,2389 га можна арандаваць на 50 гадоў. Ён уваходзіць у зону санітарнай аховы крыніц цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння.
Будынак дазволена адрэканструяваць пад аб’ект грамадска-дзелавога прызначэння: гандаль, офісы, паслугі.
Гэта паўторны аўкцыён. У верасні 2022 года за недабудаваны корпус хацелі 325 тыс. рублёў ($ 111,2 тыс.).
Аўкцыён прызначаны на 5 ліпеня. Яго правядзе камітэт «Гроднааблмаёмасць».
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна паўтара года прадаюць гандлёвы цэнтр, але жадаючых як не было, так і няма