Навіны

Дазваляе ажыццяўляць фільтрацыю. У КДБ патлумачылі прычыну допытаў на мяжы

Праверкі на беларускай мяжы апошнім часам узмацніліся, да іх дадаліся і сапраўдныя допыты. Людзі, якія іх праводзяць, як правіла, не прадстаўляюцца і нічога не тлумачаць. Аказваецца, гэта фільтрацыя ад КДБ, распавялі ў ведамстве.

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель заявіў, што раней папярэджваў пра намер узмацніць «контрвыведвальны рэжым» на тэрыторыі Беларусі, піша БелТА. «Гэтая мера рэалізуецца зараз па ўсім перыметры нашай мяжы. Яна накіравана на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, КДБ атрымлівае інфармацыю пра рэальныя планы па здзяйсненні тэрактаў у Беларусі. Нібыта іх плануюць асобы з баявых групаў, сфармаваных на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Літвы, Чэхіі і некаторых іншых краін.

«Вось гэты бар’ер (узмоцнены кантроль на мяжы — заўв. БелТА) — гэта толькі адзін са складнікаў, які дазваляе нам ажыццяўляць пэўную фільтрацыю гэтага кантынгенту і не дапускаць на нашу тэрыторыю», — сказаў Церцель.

Праверкі на мяжы ўзмацняюцца з сакавіка: што адбываецца

Больш строгія праверкі на мяжы з Еўразвязам былі ў сакавіку пасля дыверсіі ў Мачулішчах і «ліквідацыі» «тэрарыста» ў Гродне. У красавіку беларускія памежнікі патрабавалі паказаць від на жыхарства іншай краіны ці іншы дакумент, які дазваляе ўехаць у Еўразвяз, калі няма візы, і фатаграфавалі яго.

У пачатку траўня паведамлялі пра допыты на мяжы, беларускія ўлады пазней заявілі пра нібыта яшчэ адзін прадухілены «тэракт» на 9 траўня. Пра «тэракт» на АНТ знялі фільм «Убойная посылка» і пазней паказвалі яго студэнтам у беларускіх ВНУ. 10 мая чытач Hrodna.life распавёў, што беларускія памежнікі старанна праверылі ўсе рэчы, «зазірнулі ў кожны пакецік», хоць яго не затрымлівалі на пратэстах і раней ніякіх пытанняў не ўзнікала. Праз месяц праверкі працягваюцца.

Пра інфармацыю, што перасякаюць мяжу, у апошнія дні аднаго з пасажыраў гадзіну дапытвалі супрацоўнікі КДБ. Кропкавы допыт і прагляд тэлефонаў чакае ўсе аўтобусы, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». Выбіраюць не толькі тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. Дапытваюць людзей з ВНЖ іншай краіны, грамадзян Украіны, людзей, якіх затрымлівалі на пратэстах, тых, хто доўгі час не прыязджаў у Беларусь. У людзей без дзейнай візы ў пашпарце забіраюць і скануюць ВНЖ, іншых адводзяць на «гутарку» і праверку змесціва тэлефонаў, піша Zerkalo.

Гhjдзенец, які перасякаў мяжу ў канцы траўня, распавёў Hrodna.life, што яго апытвалі двое — памежнік і «чэкіст». З мужчынам размаўлялі, як з вінаватым у чымсьці, прапаноўвалі «ва ўсім прызнацца», забіралі тэлефон. Яшчэ ў сакавіку, як і раней пры перасячэнні мяжы, яго такім апытанням або паглыбленаму дагляду не падвяргалі. У чым прычына такой цікавасці, ён не ведае. У 2020-м яго затрымлівалі, але не судзілі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024