Сезон кашэння газонаў у Гродне ідзе поўным ходам — асабліва старанна косяць у цэнтры. Прынамсі так паказвае графік кашэння травы «Гродназелянбуда».
Для вызначэння часу кашэння ў розных частках горада «Гродназелянбуд» разбіў Гродна на 6 сектароў і асобна вылучыў зону цэнтра. Праўда, у раздзеле «Графік кашэння на 2023 год» на афіцыйным сайце «Гродназелянбуда» пакуль ёсць графік толькі на травень.
Паводле «Гродназелянбуда», 26 траўня траву павінны касіць:
- на вул. Гарнавых,
- каля філармоніі,
- на пр. Я. Купалы,
- у скверы Памяці воінаў-аўганцаў,
- на вул. Горкага,
- на вул. Лермантава,
- на Румлёўскім праспекце,
- на Усходняй аб’язной,
- на вул. Магістральнай.
27 траўня мусяць касіць:
- пр. Я. Купалы,
- вул. Гая,
- вул. Фамічова,
- вул. Пестрака,
- вул. Перамогі,
- вул. Белуша,
- у раёне Панямуні,
- выезд на трасу М-6,
- вул. Магістральная,
- Румлёўскі праспект,
- пр. Кляцкова,
- Усходняя аб’язная.
На наступным тыдні, з 29 да 31 траўня, косяць траву ў цэнтры, на выездзе на М6 і на вул. Ткацкай.
29−30 траўня будуць косіць у сектары 3 паміж вуліцамі Суворава, Соламавай і ракой Нёман.
31 траўня запланаваны пакос у сектары 4 — гэта амаль уся Пярэселка і частка горада паміж вуліц Дамброўскага, Багуцкага і Горкага.
29 траўня косяць:
- Усходняя аб’язная,
- Румлёўскі праспект,
- Магістральная,
- парк Жылібера,
- Панямуньская,
- Белуша,
- Я. Купалы,
- Фамічова,
- Перамогі,
- праезд Пестрака.
30 траўня:
- Румлёўскі праспект,
- Магістральная,
- Кляцкова,
- Славінскага,
- Каложская царква (адхоны),
- Пестрака,
- Я. Купалы,
- развязка Трыніці,
- Індурская шаша,
- Кабяка.
А як было летась?
Паводле нормаў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (загад
Летась у Гродне не хапала рэсурсаў, каб своечасова касіць траву. Тады чытачцы Hrodna.life з вуліцы Міра у ЖЭСе сказалі, што «касіць няма каму» і ім «не даюць касцоў». З праблемай параілі звярнуцца ў гарвыканкам. На той момант — амаль сярэдзіна чэрвеня — трава вырасла вышэй, чым па пояс дзіцяці ростам 110 см. У двары нават бачылі вужоў. У раёне вуліцы Соламавай і Паповіча ўпершыню пакасілі не ў траўні, а ў пачатку ліпеня.
Чытайце таксама: